7 траўня 2024, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes распавёў пра «чырвоную кнопку» Дурава

16
Forbes распавёў пра «чырвоную кнопку» Дурава

У заснавальніка «Вконтакте» ёсць магчымасць знішчыць усе фота і відэа ў сацыяльнай сетцы.

Пра гэта піша рускамоўная версія выдання Forbes, адзначаючы, што хоць сацыяльная сетка, пасля таго як Павел Дураў прадаў свае акцыі, фармальна яму больш не належыць, сказаць, што ён ніякага вырашальнага ўплыву на яе зараз не мае, мякка кажучы, нельга.

За ім застаецца доступ да «чырвонай кнопкі» сацсеткі. Гаворка ідзе пра дата-цэнтр «Іцва», размешчаны ў вёсцы Навагірэеўка пад Санкт-Пецярбургам. Зараз, як распавядае галоўны інжынер «Вконтакте» і зводны брат Паўла Дурава Міхаіл Пятроў, у «Іцве» захоўваецца ўсё відэа «Вконтакте» і амаль усе фатаграфіі карыстальнікаў.

Уласнікамі «Іцвы», акрамя Дурова , з'яўляюцца таксама былыя акцыянеры і сузаснавальнікт сацсеткі Вячаслаў Мірылашвілі і Леў Левіеў, якія валодаюць сеткай дата-цэнтраў «Селяктэл».

Але калі Мірылашвілі і Левіеў ціха жывуць у Ізраілі, ніяк не ўдзельнічаючы ў апошніх канфліктах вакол «Вконтакте», то Павел Дураў, які застаецца гендырэктарам сацсеткі, мае дачыненне да гэтай вайны наўпрост. Яго «Іцва» - свайго роду дадатковая страхоўка на крайні выпадак, скарыстаўшыся якой Дураў можа нанесці хуткую і сур'ёзную шкоду свайму стварэнню.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках