8 траўня 2024, Серада, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчуку дазволілі пакінуць дома ваўка

8
Менчуку дазволілі пакінуць дома ваўка

Нядаўна ў адным з двароў прыватнага сектара ў Сухарава выявілі ваўка, які сядзеў на ланцугу.

У адносінах да ўладальніка драпежніка былі складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы: за адсутнасць рэгістрацыі жывёлы ў Мінпрыроды, а таксама за неналежныя ўмовы яго ўтрымання. Штраф склаў 1,3 млн рублёў, піша «Менск-навіны».

Была праведзеная праверка па гэтым факце, па выніках якой сталічныя эколагі дазволілі мужчыне пакінуць у сябе ваўка пры ўмове, што ён зробіць для яго прасторную будку і вальер. Праз два тыдні інспектары прыйдуць да яго з праверкай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках