7 траўня 2024, aўторак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Сірыі вывезлі палову запасаў хімзброі

3
З Сірыі вывезлі палову запасаў хімзброі

З Сірыі да цяперашняга моманту вывезеная амаль палова задэклараваных сірыйскімі ўладамі запасаў хімзброі.

"Сумесная місія ААН і АЗХЗ пацвярджае, што яшчэ дзве партыі хімзброі, уключаючы рэчывы першай і другой катэгорыі, былі вывезеныя ў порт Латакія і пагружаныя на судна", - гаворыцца ў прэс-рэлізе Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АХЗА).

Такім чынам, агульны аб'ём хімзброі, вывезенай з тэрыторыі Сірыі для знішчэння, склаў 45,6%. Хімічныя рэчывы першай катэгорыі былі вывезеныя на 29,5%, другі - на 82,6% , трэцяй - на 45,6%. Пры гэтым атрымалася цалкам вывезці сярністы іпрыт (гарчычны газ). Вываз апошніх партый быў ажыццёўлены 14 і 17 сакавіка.

У мінулым годзе дыктатар Сірыі Башар Асад пагадзіўся знішчыць хімічную зброю пад ціскам міжнароднай супольнасці, пасля таго як у выніку газавай атакі ў прыгарадах Дамаска загінулі сотні людзей, перадае BBC.

У канцы лютага сірыйскія ўлады далі АЗХЗ новы план, згодна з якім вываз усіх хімікатаў з тэрыторыі краіны павінен завяршыцца да 27 красавіка. Згодна з рэзалюцыяй РБ ААН і рашэнням Выканаўчай рады АЗХЗ, поўнае знішчэнне сірыйскай хімзброі плануецца да канца чэрвеня 2014 года. Ліквідаваць атрутныя рэчывы будуць Велікабрытанія, Германія, ЗША і Фінляндыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках