7 траўня 2024, aўторак, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЛДПР прапануе перайменаваць Крым

49
ЛДПР прапануе перайменаваць Крым

Дэпутат ад фракцыі ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў звярнуўся ў Дзярждуму з прапановай называць Крым Таўрыдай.

Пра гэта ён кажа ў лісце да спікера крымскага парламента Уладзіміра Канстанцінава, перадае "Тэлеграф".

"Канстытуцыя Расеі дазваляе даваць гарадах падвойную назву. Улічваючы тое, што Крым вельмі старажытны і шматнацыянальны горад са сваёй унікальнай гісторыяй. Шмат гадоў запар там мірна працуюць і жывуць прадстаўнікі розных народаў. У розны час горад называлі па-рознаму: Таўрыда, Крымская вобласць, Таўрыцкая губерня. Таму, лагічна было б даць гораду яшчэ адну назва - Таўрыда", - гаворыцца ў пасланні да Канстанцінава.

Дэпутат упэўнены, што такія змены будуць цалкам адлюстроўваць старажытную гісторыю Крыма і адпавядаюць пасланню Уладзіміра Пуціна.

У той жа час сустаршыня Крымскай асацыяцыі палітолагаў Аляксандр Фарманчук адзначыў, што час ад часу прыходзяць прапановы даць гораду назву "Таўрыда", але яны ніколі не атрымлівалі масавай падтрымкі.

Нагадаем, 19 сакавіка Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў законным далучэнне Крыма да РФ.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках