7 траўня 2024, aўторак, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск наведвае дэлегацыя НАТА

8
Менск наведвае дэлегацыя НАТА

З 19 па 21 сакавіка Менск наведвае дэлегацыя штаб-кватэры НАТА ў рамках удзелу Беларусі ў працэсе планавання праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».

Прадстаўнікі НАТА прыехалі ў беларускую сталіцу для правядзення кансультацый па праекце мэтаў партнёрства-2014, піша БелаПАН.

У перамовах Беларусь прадстаўляюць супрацоўнікі структурных падраздзяленняў Мінабароны, Генштаба УС і Узброеных сіл, якія адказваюць за рэалізацыю мэтаў партнёрства, а таксама прадастаўляюць справаздачную інфармацыю ў рамках ПАРП.

Бок НАТА прадстаўляюць ваенныя аташэ дзяржаў-членаў НАТА (Літвы, Польшчы), акрэдытаваныя пры Мінабароны Беларусі, прадстаўнік амбасады Эстоніі ў Беларусі, які выконвае функцыі кантактнай амбасады НАТА. Узначальвае дэлегацыю НАТА начальнік упраўлення планавання сіл дэпартамента абароннай палітыкі і планавання міжнароднага сакратарыята НАТА Жан-Клод Ганьён.

Праграмай візіту прадугледжаная двухбаковая нарада па праектах: кароткага агляду ПАРП, распрацаванага міжнародным сакратарыятам НАТА на аснове інфармацыі, прадстаўленай Беларуссю пры падрыхтоўцы Ацэнкавага дакумента ПАРП-2013, уключаючы пытанні планавання ў галіне абароны і ваенных расходаў; выніках рэалізацыі мэтаў партнёрства-2012; праекту новага пакета мэтаў партнёрства-2014.

«Правядзенне дадзенага мерапрыемства дасць магчымасць рэалізаваць даручэнні прэзідэнта па супрацоўніцтве з НАТА, узгадніць пытанні па праекце кароткага агляду ПАРП, а таксама атрымаць кансультацыі па дасягненні Рэспублікай Беларусь мэтаў партнёрства ПАРП і адпаведную дакументацыю НАТА», - адзначылі ў Мінабароны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках