7 траўня 2024, aўторак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы Chrysler Pacifica на хуткасці заехаў у прыпынак

28

У выніку аварыі трое загінулых.

Учора каля 12-й ночы ў Рэчыцы кіроўца Chrysler Pacifica на высокай хуткасці заехаў у прыпынак грамадскага транспарту, паведамляюць відавочцы. Загінулі тры чалавекі, якія знаходзіліся на прыпынку, яшчэ адзін быў шпіталізаваны. Такія звесткі прыводзяцца ў сацсетках, піша onliner.by.

Вестка пра аварыю з'явілася ў супольнасці Рэчыца Live. «Па папярэдніх дадзеных, кіроўца і пасажыры аўто былі ў стане алкагольнага ап'янення, - гаворыцца ў ім. - Аўтамабіль рухаўся па Савецкай з хуткасцю 170-180 км/г! Збіў людзей на пешаходным пераходзе перад прыпынкам. Заляцеў на тратуар, знёс прыпынак, на якім знаходзіліся людзі, і зрэзаў палову ларка. Вынік: 2 трупа, 4 чалавекі ў рэанімацыі. Кіроўца і пасажыры, якія спрабавалі ўцячы з месца ДТЗ, абышліся лёгкімі траўмамі і затрыманыя».

Фота: vk.com/rcity

Паводле інфармацыі Рэчыцкага раённага аддзела Следчага камітэта, учора ў 23:30 жыхар Рэчыцы на вялікай хуткасці рухаўся на аўтамабілі з боку вул. Сняжкова па вул. Савецкай, не справіўся з кіраваннем, заехаў на прыпынак грамадскага транспарту і здзейсніў наезд на пешаходаў, якія знаходзіліся там. У выніку двое мужчын загінулі на месцы, яшчэ адзін памёр у бальніцы.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках