7 траўня 2024, aўторак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ліпецку АМАП заблакаваў кандытарскую фабрыку «Рашэн» (Відэа)

17

АМАП аблажыў Ліпецкую фабрыку кампаніі ўкраінскага алігарха Пятра Парашэнкі.

Пасля ўведзенай летам забароны на пастаўкі прадукцыі кандытарскай карпарацыі Roshen, якая належыць вядомаму ўкраінскаму бізнесмену Пятру Парашэнку, расейскія ўлады зноў узяліся за бізнес украінца, які нядаўна ў чарговы раз патрапіў у спіс найбагацейшых людзей свету часопіса Forbes. У мінулую сераду АМАП аблажыў Ліпецкую фабрыку кампаніі алігарха, які адкрыта падтрымаў Еўрамайдан, піша NEWSru.com.

Па дадзеных ліпецкага партала GOROD.48, напярэдадні раніцай каля ўваходу на фабрыку выставілі пост паліцыі, а ўваход на прадпрыемства быў заблакаваны грузавіком АМАПу і паліцэйскім "Уазам". Як высветлілі журналісты, рабочых на тэрыторыю фабрыкі не пускалі без тлумачэння прычын, а супрацоўнікаў офіса сабралі ў канферэнц-зале будынка.

Як паведаміла выданню начальнік юрыдычнага аддзела ТАА "Рашэн" Алена Алміярава, праца прадпрыемства, на якім працуюць тры тысячы чалавек, была спыненая пасля таго, як "група неўстаноўленых асоб" захапіла ўсе вытворчыя пляцоўкі прадпрыемства ў вобласці. Алміярава адзначала, што гэтыя людзі рыхтуюцца адбіраць дакументы і абсталяванне.

Алена Алміярава назвала тое, што адбылося, "захопам усіх вытворчых памяшканняў". Яна нагадала, што ліпецкі "Рашэн" з'яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Ліпецкай вобласці, які пералічыў у мінулым годзе ў бюджэты ўсіх узроўняў 15 мільярдаў рублёў.

На прадпрыемстве выказалі здагадку, што спецаперацыю праводзілі паліцыянты са сталіцы. "Ніякіх афіцыйных папер і апавяшчэнняў аб якіх-небудзь праверках нам не прыходзіла. Таксама нам не паведамілі прычыну, па якой арыштавалі рахункі і цяпер блакавалі заводы. Пакуль нам удалося толькі высветліць, што на тэрыторыі нашых заводаў працуюць супрацоўнікі ГУ МУС горада Масквы", - паведаміла ўкраінскі прэс-сакратар "Рашэн" Ірына Пятрэнка ліпецкаму сайту "Моё!".

Акрамя ліпецкага завода была, у прыватнасці, блакаваная і пляцоўка "Рашэн" у вёсцы Сянцова Ліпецкай вобласці. Па непацверджанай інфармацыі, прычынай візіту сілавікоў стаў рэйд па выяўленні нелегальных мігрантаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках