7 траўня 2024, aўторак, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусіць Пуціна заплаціць

25
Прымусіць Пуціна заплаціць

Расею варта неадкладна выключыць з усіх міжнародных арганізацый.

Анэксія Уладзімірам Пуціным Крыма з'яўляецца прамым выклікам і доўгатэрміновай пагрозай міжнароднаму парадку, які ўстанавіўся пасля Другой сусветнай вайны, дзеля якога ЗША і нашы саюзнікі прынеслі вялікія ахвяры ў апошнія 70 гадоў, піша член камітэтаў па міжнародных адносінах і выведцы Сената ЗША Марка Рубіо ў артыкуле для The Washington Post.

На шчасце, незаконныя дзеянні Пуціна аб'ядналі ЗША і іх саюзнікаў у вольным свеце, гаворыцца ў артыкуле. Хоць зробленыя на дадзены момант прэзідэнтам Абамай і еўрапейскімі саюзнікамі ЗША крокі вартыя адабрэння, іх, відавочна, недастаткова. Па-першае, лічыць Рубіо, «візавыя і фінансавыя санкцыі ЗША ў адносінах да расейскіх чыноўнікаў павінны быць пашыраныя і распаўсюджаныя на Пуціна і кола яго палітычных і дзелавых партнёраў».

Па-другое, нам трэба ізаляваць Расею дыпламатычна, лічыць сенатар. Расею варта неадкладна выключыць з усіх міжнародных супольнасцяў, якія не з'яўляюцца ключавымі для вырашэння крызісу, у тым ліку з G8. Савет Расея-НАТА павінен быць распушчаны, гаворыцца ў артыкуле.

Расейскі народ павінен убачыць, што дзеянні Пуціна прывядуць да зніжэння статусу Расеі як сусветнай дзяржавы, а не да вяртанні ўяўнай савецкай славы, піша амерыканскі палітык.

Для гэтага Абаме варта заахвоціць саюзнікаў ЗША ўвесці супраць Расеі эмбарга на пастаўкі зброі, прапануе Рубіо.

Па-трэцяе, я ўхваляю той факт, што віцэ-прэзідэнт Байдэн знаходзіцца на гэтым тыдні ў рэгіёне, пра які ідзе гаворка, дэманструючы падтрымку нашым саюзнікам і партнёрам. Я спадзяюся, што сярод гэтых запэўненняў будзе таксама канкрэтны і ясны адказ на просьбы Грузіі і Украіны аб аказанні ім ваеннай падтрымкі з боку ЗША сродкамі знішчэння, гаворыцца ў артыкуле.

Чацвёртае. Расейскае ўварванне ў Крым павінна рассеяць міф пра тое, што закрыццё дзвярэй НАТА перад будучымі саюзнікамі замірыць расейскую агрэсію. Мы павінны выразна даць зразумець усім зацікаўленым партнёрам у Еўропе, якія хочуць уступіць у НАТА і адпавядаюць яго патрабаванням, што сяброўства ў Альянсе застаецца адкрытым, піша аўтар.

Я спадзяюся, што падзеі гэтага тыдня і бескампрамісная агрэсія Расеі прывядуць да таго, што Кангрэс на наступным тыдні хутка прыме рашэнне ўхваліць пакет мер дапамогі Украіне і жорсткія санкцыі супраць Расеі, заключае сенатар.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: Sasha Mordovets/Getty Images

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках