7 траўня 2024, aўторак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Не варта спяшацца з увядзеннем візавага рэжыму з Расеяй

32
Яцанюк: Не варта спяшацца з увядзеннем візавага рэжыму з Расеяй

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ўрад прытрымліваецца стратэгіі ўліку спецыфічных інтарэсаў жыхароў паўднёва-усходніх рэгіёнаў.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк лічыць, што Украіне не варта спяшацца ні з увядзеннем візавага рэжыму з Расеяй, ні з пераходам да паездак у Расейскую Федэрацыю па замежпаспартах .

Пра гэта ён заявіў у ноч на чацвер пасля прыбыцця ў Брусэль, дзе возьме ўдзел у саміце Еўрапейскай народнай партыі і ў пасяджэнні Еўрапейскай Рады, падчас якога павінна быць падпісаная палітычная частка пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўразвязам, паведамляе прэс-служба Кабінета міністраў, перадае УНІАН.

«Тут трэба сем разоў адмяраць і адзін раз адрэзаць», - падкрэсліў ён.

Яцанюк нагадаў, што Расея сама неаднаразова закранала пытанне аб паездках па замежпаспартах і ўвядзенні візавага рэжыму ў СНД: «Таму наўрад ці падобная ініцыятыва з боку Украіны будзе эфектыўнай з пункту гледжання ўплыву на Расейскую Федэрацыю. У той жа час праблема мае важнае гуманітарнае вымярэнне для самой Украіны, таму што ў захаванні бязвізавага рэжыму зацікаўленая вельмі вялікая колькасць грамадзян Украіны, у першую чаргу на Усходзе і Поўдні нашай дзяржавы, якія ездзяць у Расею на заробкі ці маюць сямейныя адносіны па той бок мяжы».

Урад, як адзначыў прэм'ер-міністр, прытрымліваецца стратэгіі ўліку спецыфічных інтарэсаў жыхароў паўднёва-усходніх рэгіёнаў, таму цалкам натуральным з'яўляецца яго асцярожнае стаўленне да праблемы візавага рэжыму.

Яцанюк таксама паведаміў, што ў сувязі з рабочым візітам у Брусэль заўчасна пакінуў пасяджэнне СНБА і не змог у поўнай меры выказаць свае аргументы па ўказаных пытаннях. Неадкладна пасля вяртання ў Кіеў прэм'ер-міністр мае намер абмеркаваць іх з выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы Аляксандрам Турчынавым.

Нагадаем, 16 сакавіка нелегітымная ўлада АРК правяла незаконны «рэферэндум» і заявіла, што амаль 100% выбаршчыкаў прагаласавалі за далучэнне Крыма да Расеі.

18 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін папрасіў парламент прыняць у склад Расеі два новых суб'екта - Крым і Севастопаль.

У той жа дзень у Крамлі Пуцін, нелегітымны прэм'ер-міністр Крыма Сяргей Аксёнаў, старшыня распушчанага Вярхоўнай Радай Украіны парламента Крыма Уладзімір Канстанцінаў і «ўпаўнаважаны прадстаўнік горада Севастопаль» Аляксей Чалы падпісалі дамову паміж РФ і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расею Крыма і ўтварэнні ў складзе РФ новых суб'ектаў.

19 сакавіка сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій паведаміў, што Украіна ўвядзе візавы рэжым з Расеяй.

«На СНБА было даручана МЗС увесці візавы рэжым з РФ», - сказаў ён.

Парубій адзначыў, што Савет нацбяспекі і абароны даручыў МЗС прапрацаваць гэтае пытанне ў самыя кароткія тэрміны. Паводле яго слоў, ужо на працягу некалькіх гадзін павінен быць уведзены ўезд для грамадзян Расеі на тэрыторыю Украіны выключна па замежпаспартах.

Фота: AFP

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках