7 траўня 2024, aўторак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаянны прадстаўнік Украіны ў СНД склаў з сябе паўнамоцтвы

1
Пастаянны прадстаўнік Украіны ў СНД склаў з сябе паўнамоцтвы

Старшынства ў Садружнасці павінна перайсці да сустаршыняў СНД, якімі з'яўляюцца ў цяперашні час Беларусь і Казахстан.

Пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Украіны ў органах Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) Іван Бунечка склаў з сябе паўнамоцтвы.

У ноце, перададзенай у выканкам Садружнасці ў Менску, гаворыцца, што "ўкраінскі бок выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з тым, што СНД замест рэалізацыі сваіх задач па наладжванні супрацоўніцтва і ўрэгуляванні канфліктных сітуацый на постсавецкай прасторы ператварылася ў інструмент рэалізацыі інтарэсаў асобных яго членаў", перадае ІТАР-ТАСС.

Як растлумачыў журналістам старшыня выканкама СНД Сяргей Лебедзеў, старшынства ў Садружнасці ў адпаведнасці з працэдурай павінна перайсці да сустаршыняў СНД, якімі з'яўляюцца ў цяперашні час Беларусь і Казахстан.

Учора на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны было прынятае рашэнне аб прыпыненні членства Украіны ў СНД.

Нягледзячы на тое, што Украіна была адной з заснавальніц СНД па выніку падпісання Белавежскага пагаднення ў 1991 годзе, яна не ратыфікавала Статут СНД, таму дэ-юрэ яна не з'яўляецца дзяржавай-членам Садружнасці, аднак мае статус назіральніка ў Садружнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках