7 траўня 2024, aўторак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рахункі «Рашэн» у Расеі арыштаваныя

17
Рахункі «Рашэн» у Расеі арыштаваныя

Рахункі ўкраінскай кандытарскай карпарацыі Roshen у Расеі арыштаваныя.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміла прэс-сакратар карпарацыі «Рашэн» Іна Пятрэнка.

«14 сакавіка быў накладзены арышт на нашы рахункі ў Расеі», - сказала яна.

Пятрэнка таксама паведаміла, што «Рашэн» прыпыніла вытворчасць на расейскіх прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў Ліпецку і Ліпецкай вобласці, з 19 сакавіка на тыдзень. «Праца прыпыненая ў сувязі з тым, што ўчора на нашых ліпецкіх прадпрыемствах праводзіліся дагляды прадстаўнікамі Галоўнага ўпраўлення МУС Расеі па горадзе Масква на падставе адкрытай крымінальнай справы, якую мы са свайго боку лічым сфабрыкаванай. У такіх умовах вырабляць прадукцыю немагчыма», - патлумачыла яна.

Па словах Пятрэнкі, крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да ТАА «Рашэн», юрыдычная асоба карпарацыі, зарэгістраваная на тэрыторыі Расеі ў горадзе Ліпецку, і ААТ «ЛКФ «Рашэн». Пры гэтым прадстаўнік кампаніі пакуль не раскрыла інфармацыю аб тым, у сувязі з чым такая справа ўзбуджаная.

Раней стала вядома аб тым, што праца расейскай кандытарскай фабрыкі ўкраінскага канцэрна «Рашэн», размешчанай у Ліпецку, прыпыненая.

Ліпецкі інфармацыйны партал Gorod48 паведамляў, што 19 сакавіка раніцай у Ліпецку ўваход на кандытарскую фабрыку Roshen быў заблакаваны грузавіком АМАПа і паліцэйскім «УАЗам». Рабочых на тэрыторыю ліпецкай фабрыкі не пускалі.

Ліпецкае прадпрыемства ўваходзіць ва ўкраінскую кандытарскую кампанію Roshen, падкантрольную структурам прадпрымальніка Пятра Парашэнкі. Раней Парашэнка заяўляў СМІ, што аказваў дапамогу ўдзельнікам Еўрамайдана ў Кіеве.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках