7 траўня 2024, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Booking.com выдаліць з базы гасцініцы, якія належаць Януковічу

Анлайн-сэрвіс па браніраванню гасцініц звярнуўся да сваіх украінскіх партнёраў.

Самы папулярны анлайн-сэрвіс па браніраванню гасцініц, Booking.com, разаслаў усім сваім украінскім партнёрам ліст, у якім паведаміў аб спыненні супрацоўніцтва з аб'ектамі, якія належаць ранейшай украінскай уладнай вярхушцы.

Сэрвіс звярнуўся да ўсіх украінскіх партнёраў з просьбай пацвердзіць, што яны не належаць ні аднаму з чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Еўразвяза, піша Watcher.com.ua.

У пераліку, акрамя былога прэзідэнта Віктара Януковіча - яшчэ паўтара дзесятка міністраў і іншых асоб.

«У сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне і ў выніку гандлёвых абмежаванняў, устаноўленых Еўрапейскай Камісіяй, кампанія Booking.com BV не можа працягваць супрацоўніцтва з наступнымі ніжэйпрыведзенымі 18 асобамі, якія былі часткай, ці былі звязаныя з ранейшым урадам», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках