8 траўня 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урокі Майдана для Лукашэнкі

50
Урокі Майдана для Лукашэнкі

Беларускі кіраўнік ўважліва сочыць за падзеямі ва Украіне і ўжо зрабіў з іх некаторыя высновы.

Узмацніць барацьбу з карупцыяй і прапаганду

Калі беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла на Алімпіядзе ў Сочы трэці залаты медаль, Аляксандр Лукашэнка не хаваў захаплення і публічна абяцаў, што вышле за ёй свой асабісты самалёт. Але абяцання так і не стрымаў, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Праз некалькі дзён свет абляцелі кадры з рэзідэнцыі былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Межыгор'і, якая была занятая пратэстоўцамі. Раскоша і пампезнасць уразілі не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў.

У Сочы замест люксовага лукашэнкаўскага «Боінга» 767-300ER паляцеў сціплы ўрадавы Ту-154. Па паведамленнях незалежнай прэсы, менавіта з-за рэакцыі грамадства на сюжэты з Межыгор'я Лукашэнка змяніў планы. Ён не хацеў, каб журналісты, якія суправаджаюць Домрачаву, убачылі самалёт знутры.

«Боінг» Лукашэнкі раней належаў кіраўніку Туркменістана Сапармурату Ніязаву. «Бацька ўсіх туркменаў» быў вядомы сваёй любоўю да раскошы. Салон самалёта ўражвае: скура, дарагія пароды дрэва, каштоўныя металы і камяні. Параўнанне з Межыгор'ем магло негатыўна паўплываць на імідж Лукашэнкі, таму «Боінг» беларускага кіраўніка павінен быў застацца ў цені.

Трохі пазней, на нарадзе па ўдасканаленні прыёму ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі 11 сакавіка ў Менску Лукашэнка заявіў:

- Толькі ідыёт пасля падзей ва Украіне не зробіць адпаведных высноў. У аснове развалу краіны, які адбыўся ва Украіне, ляжаць развал эканомікі і страшная карупцыя. Мы неяк перасталі ў СМІ казаць пра жулікаў і карупцыянераў.

Яго жаданні тут жа пачалі выконваць верныя яму спецслужбы і сродкі масавай інфармацыі. Яшчэ ў той жа дзень у рэжымных СМІ з'явіліся паведамленні аб затрыманні дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства Менскія электрычныя сеткі, які быў абвінавачаны ў выкарыстанні дзяржаўных сродкаў для будаўніцтва свайго дома. З гэтага моманту арышты хабарнікаў знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дзяржаўных СМІ. Шоў у рэжымных медыя павінны прадэманстраваць грамадству, што ў Беларусі менавіта Лукашэнка застаецца галоўным змагаром за справядлівасць і празрыстасць у грамадскім жыцці.

Душыць на корані нават самы маленькі пратэст

Іншы прыкметны эфект украінскага Майдана - гэта закручванне гаек у дачыненні да беларускай апазіцыі. Яшчэ ў лютым адміністрацыя Лукашэнкі ўнесла ў «парламент» праект змяненняў у закон аб ваенным становішчы, якія сярод іншага прадугледжваюць выкарыстанне арміі для падаўлення пратэстаў.

- Гэта выразны сігнал для патэнцыйных рэвалюцыянераў: калі будзе неабходнасць, беларуская армія можа атрымаць загад страляць, - кажа ваенны аналітык Аляксандр Алесін.

Гэта сведчыць аб тым, што любая, нават патэнцыйная пагроза пратэсту, будзе душыцца беларускімі ўладамі ў зародку.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках