7 траўня 2024, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве хочуць за паклёп пазбавіць прапагандыста Кісялёва медаля

14
У Літве хочуць за паклёп пазбавіць прапагандыста Кісялёва медаля

Кісялёў атрымаў медаль у Літве яшчэ ў 1994 годзе.

Віцэ-спікер літоўскага парламента, ліберал Пятрас Аўштравічус прапануе прэзідэнту Літвы Далі Грыбаўскайтэ пазбавіць расейскага журналіста Дзмітрыя Кісялёва медалі ў памяць пра падзеі ў Вільні 13 студзеня 1991 года, піша ru.delfi.lt.

"Паклёпніцкая дзейнасць расейскага журналіста Кісялёва ў апошні час пастаянна прыніжае імя ўзнагароды. Прапаганда, якая распаўсюджваецца гэтым дзеячам, відавочным чынам насмяхаецца з каштоўнасцяў свабоды і незалежнасці. Паколькі Кісялёў здрадзіў ідэалам 13-га студзеня, я прапаную выключыць яго са спісу ўзнагароджаных медалём і абавязаць у прадугледжаным законам парадку вярнуць дзяржаўную ўзнагароду", - цытуюцца словы Аўштравічуса ў прэс-рэлізе.

Кісялёў атрымаў медаль 11 студзеня 1994 года ў адпаведнасці з дэкрэтам былога тады прэзідэнтам Літвы Альгірдаса Мікаласа Бразаўскаса.

Тады Кісялёў як карэспандэнт расейскай дзяржаўнай тэлекампаніі "Астанкіна" ў Скандынаўскіх краінах быў узнагароджаны разам з вядомай тэлежурналісткай Таццянай Мітковай, дырэктарам расейскага міжгаліновага навукова-тэхнічнага комплексу "Хірургія вока" Святаславам Фёдаравым.

Медалі ім прысуджаныя ў гонар святкавання Дня абаронцаў свабоды і трэцяй гадавіны трагічных падзей каля Віленскай тэлевежы за ўклад у міжнароднае прызнанне Літоўскай Рэспублікі.

На мінулым тыдні Кісялёў у сваёй перадачы, каментуючы вынікі рэферэндуму ў Крыме, заявіў, што Расея - адзіная "краіна, якая здольная ператварыць ЗША ў радыеактыўны попел".

Па законе, прэзідэнт валодае правам выключыць асобу са спісу узнагароджаных, калі яе дзейнасць прыніжае імя ўзнагароды.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках