8 траўня 2024, Серада, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Huffington Post адмовілася ад запуску сваёй расейскай версіі

The Huffington Post адмовілася ад запуску сваёй расейскай версіі

Вядомае амерыканскае інтэрнэт-выданне The Huffington Post з-за Крыма прыпыніла дзейнасць па запуску ў РФ сваёй рускамоўнай версіі.

Расея была адной з краін, у якіх сайт The Huffington Post да 2015 года збіраўся адкрыць свае філіялы. Аднак кіраўніцтва выдання пасля далучэння Крыма да Расеі, якое выклікала дружнае абурэнне Захаду, прыпыніла перамовы аб сваім прасоўванні ў Расею, піша NEWSru.com.

У інтэрв'ю The Drum выканаўчы дырэктар The Huffington Post Джымі Мэйман паведаміў, што ў кіраўніцтва быў план па запуску ўласных версій у 15 краінах. Да гэтага часу HuffPost асвоіў медыяпрастору ў 11 краінах. Паводле яго слоў, верагодна, у бліжэйшы час здзелка будзе заключаная з Індыяй. Як паведаміў Мэйман, кіраўніцтва вяло перамовы па адкрыцці версіі і ў Расеі, але пасля таго, як краіна вырашыла "ўварвацца ў Крым", абмеркаванне гэтай тэмы было спынена.

Адзначыўшы, што нягледзячы на тое, што санкцыі, уведзеныя ЗША і ЕЗ супраць Расеі, наўпрост не ўплываюць на магчымасць The Huffington Post весці бізнес у краіне, Джымі Мэйман прызнаў, што цяпер не вельмі ўдалы час для старту праекта.

Акрамя Індыі, HuffPost плануе выпусціць свае версіі ў Мексіцы і Кітаі, аднак кітайскі рынак апынуўся праблемным, падкрэсліў выканаўчы дырэктар выдання. У той жа час выдаўцы не губляюць надзеі, перамовы будуць працягнутыя.

З моманту стварэння ў 2005 годзе HuffPost з простага навінавага агрэгатара з блогамі ператварыўся ў адзін з вядучых СМІ Амерыкі з чытацкай аўдыторыяй у амаль 100 мільёнаў наведвальнікаў у месяц. Уласныя версіі выдання працуюць у Велікабрытаніі, Францыі, Германіі, Паўднёвай Карэі, Японіі і Бразіліі.

Сайт уяўляе сабой аўтарскія і перадрукаваныя навіны палітыкі, бізнесу, высокіх тэхналогій, культуры, эканомікі. У лютым 2011 года выданне было набыта AOL за 315 млн даляраў. Галоўным рэдактарам з'яўляецца Арыяна Хафінгтан. Два гады таму інтэрнэт-выданне атрымала Пулітцэраўскую прэмію. У студзені 2014-га HuffPost запусціў міжнароднае падраздзяленне - World Post.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках