7 траўня 2024, aўторак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа дырэктара-шпіёна накіраваная ў суд

8
Справа дырэктара-шпіёна накіраваная ў суд

Учора пракуратурай Менска была накіраваная ў гарадскі суд крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара кандытарскай фабрыкі «Слодыч» Таццяны Селіх.

Яе абвінавачваюць па трох артыкулах КК. Былому кіраўніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падрабязнасцямі справы з Onliner.by падзяліўся намеснік пракурора Менска Аляксандр Равуцкі:

«Дырэктар абвінавачваецца ў злачынствах, прадугледжаных ч. 4 арт. 16, ч. 2 арт. 376, ч. 3 арт. 424, ч. 2 арт. 203 КК. Выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, яна арганізавала незаконны выраб і збыт спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі. Злоўжываючы сваім становішчам і дзейнічаючы ў асабістых інтарэсах, кіраўнік нанес прадпрыемству шкоду ў асабліва буйным памеры - больш за 202 млн рублёў».

Акрамя таго, кіраўнік наўмысна незаконна парушыла таямніцу тэлефонных размоў грамадзян. Па атрыманых звестках, пад праслушкай знаходзіліся больш за 30 супрацоўнікаў фабрыкі.

Таксама ў пракуратуры ўдакладнілі, што Таццяна Селіх напісала на імя прэзідэнта хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, аднак яно было пакінута без разгляду, паколькі для рашэння дадзенага пытання неабходна пакрыць шкоду. Што зроблена не было.

З 19 снежня былы дырэктар знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках