8 траўня 2024, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Дзіўна, як адным рашэннем можна зрабіць дрэнна ўсім

32
Андрэй Макарэвіч: Дзіўна, як адным рашэннем можна зрабіць дрэнна ўсім

Вядомы расейскі рок-музыка лічыць, што жыхары Крыма хутка расчаруюцца ў сваіх прарасейскіх настроях.

Саліст гурта "Машина времени" Андрэй Макарэвіч здзіўляецца, як толькі адным рашэннем Расея змагла зрабіць дрэнна ўсім - і Украіне, і Расеі, і крымчанам, і расейскаму грамадству, і ўсяму свету. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Проста дзіўна, як адным рашэннем можна зрабіць дрэнна ўсім. Украіне - у іх адабралі частку тэрыторыі. Расеі - мы пры і так цяжкай эканамічнай сітуацыі вешаем сабе на шыю тэрыторыю, якая не мае нават вады, і грамадзян, якія нічога не вырабляюць. Іх трэба карміць. Крымчане - яны хутка зразумеюць, што залатыя горы, якія ім наабяцалі, - пустыя словы. Расейскаму грамадству - яго канчаткова раскалолі на "патрыётаў" і "здраднікаў" (назвы ўмоўныя). Сусветнай супольнасці - яна спалоханая і гатовая ўводзіць санкцыі нават сабе ў шкоду (пра шкоду Расеі ўжо не кажу.) Што яшчэ я выпусціў?" - напісаў Макарэвіч.

Нагадаем, Андрэй Макарэвіч актыўна выступае супраць агрэсіўнай палітыкі Крамля ў адносінах да Украіны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках