7 траўня 2024, aўторак, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея закрывае мяжу для ўкраінцаў з прымежных раёнаў

4
Расея закрывае мяжу для ўкраінцаў з прымежных раёнаў

Масква ўводзіць абмежаванні на перасоўванне жыхароў Украіны праз сваю мяжу.

У прыватнасці, часова прыпыняецца пропуск жыхароў з Харкаўскай, Сумскай і Луганскай абласцей.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Паводле паведамлення, сёння з 18.00 расейскі бок часова прыпыняе пропуск жыхароў прымежных рэгіёнаў у мясцовых пунктах пропуску.

Гэта рашэнне не закране ўкраінскія мясцовыя пункты пропуску "Жураўлёўка" і "Аляксандраўка" ў Харкаўскай вобласці. Там людзі могуць перасякаць мяжу ў пешым парадку, а ў "Аляксандраўцы" будуць прапускаць яшчэ і рэйсавыя аўтобусы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках