7 траўня 2024, aўторак, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Пуцін хоча з'есці Украіну па кавалачку

13
Збігнеў Бжэзінскі: Пуцін хоча з'есці Украіну па кавалачку

Сімвалічныя санкцыі Захаду не спыняць агрэсію Расеі.

Пра гэта падчас праграмы Morning Joe на канале MSNBC заявіў дарадца па міжнароднай бяспецы экс-прэзідэнта ЗША Картэра Збігнеў Бжэзінскі, - піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Пуцін хоча захапіць усю Украіну кавалак за кавалкам - Данецк, Харкаў, Луганск. Магчыма, ён зробіць гэта такім жа чынам, як у Крыме, адпраўляючы бандытаў у масках», - мяркуе ён.

Па словах Бжэзінскага, расейскі прэзідэнт «вырашыў ціснуць як мага мацней, каб дасягнуць сваёй мэты - аднавіць Савецкі Саюз і адрадзіць Расейскую імперыю пад новай назвай».

«Украіна павінна была стаць яго галоўнай здабычай. Ён думаў, што яна ўжо ў яго руках, што ў яго ёсць Януковіч, які яму служыць. Але ўсё пайшло зусім інакш. Украінскі народ збунтаваўся. Януковіч быў зрынуты, а новы ўрад яшчэ нестабільны. Пуцін адрэагаваў на гэта вельмі інстынктыўна. Ён вырашыў пакараць Украіну, пахіснуць яе і зламаць волю ўкраінцаў. Таму захапіў Крым», - лічыць палітык.

На думку былога дарадцы Джымі Картэра, усё залежыць ад таго, як свет адрэагуе на тое, што адбываецца ва Украіне.

«Калі пасіўна, уводзячы сімвалічныя санкцыі, то Пуцін і далей будзе спрабаваць дэстабілізаваць Украіну. Застаецца яшчэ адно пытанне: як адрэагуюць самі ўкраінцы і ці будуць яны абараняць сваю краіну?», - падкрэсліў Збігнеў Бжэзінскі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках