7 траўня 2024, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Фірташ застаецца пад вартай

2
Алігарх Фірташ застаецца пад вартай

Украінскі алігарх Дзмітрый Фірташ да гэтага часу не аплаціў суму закладу і знаходзіцца пад вартай.

Пра гэта "Украинской правде" паведаміла прэс-сакратар венскага Зямельнага суда па крымінальных справах Крысцін Зальцборн. Паводле яе слоў, па стане на 13.10 гадзін па Менску грошы закладу за Дзмітрыя Фірташа на спецрахунак суда не паступілі. Таму, паведаміла Зальцборн, ён застаецца пад вартай.

У судзе патлумачылі, што пасля паступлення сумы закладу на рахунак для вызвалення Фірташа трэба будзе правесці яшчэ шэраг фармальнасцяў адносна выканання ім абавязацельстваў не пакідаць Аўстрыю.

Таму ўкраінскаму бізнесмену давядзецца правесці за кратамі яшчэ некаторы час, нават пасля паступлення грошай.

Як вядома, у чацвер шэраг украінскіх СМІ паведаміў, што Фірташа выпусцілі з-пад варты. Прызначаная сума закладу за Фірташа ў 125 мільёнаў еўра з'яўляецца рэкорднай для Аўстрыі. Да гэтага рэкорднай сумай былі 100 мільёнаў еўра ў 2009 годзе, для выплаты якой тады спатрэбілася 54 гадзіны.

Фота: PHL

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках