7 траўня 2024, aўторак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны абвясціла ў вышук Аксёнава і Канстанцінава

Лідарам сепаратыстаў пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Самаабвешчанага старшыню Савета Міністраў Крыма Сяргея Аксёнава і старшыню Вярхоўнага Савета Крыма Уладзіміра Канстанцінава аб'явілі ў вышук. Іх фота і анкеты з'явіліся на сайце МУС Украіны ў раздзеле "асобы, якія хаваюцца ад органаў дасудовага расследавання".

У пошукавай картцы адзначаецца, што Аксёнаў і Канстанцінаў адшукваюцца следчым упраўленнем Службы бяспекі Украіны як падазраваныя ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 109 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, учыненыя з мэтай гвалтоўнага змянення або звяржэння канстытуцыйнага ладу ці захопу дзяржаўнай улады), піша "Корреспондент".

Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках