7 траўня 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абслугу Януковіча афармлялі ў Кабінеце міністраў як дзяржслужачых

2
Абслугу Януковіча афармлялі ў Кабінеце міністраў як дзяржслужачых

Усе гэтыя людзі ўжо ідэнтыфікаваныя, частка звольненая, астатніх папярэдзілі аб скарачэнні.

Абслугоўваючы персанал былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча - кухары, ахоўнікі і іншыя - быў аформленыя ў Кабінеце міністраў як дзяржаўныя служачыя. Пра гэта на брыфінгу паведаміў міністр Кабміна Астап Семярак, піша liga.net.

"Я іх называю "парашутыстамі", яны былі растыканыя ў розныя падраздзяленні Сакратарыята Кабінета міністраў. Ідэнтыфікаваць гэтых людзей даволі лёгка, але звольніць даволі складана, таму што на іх распаўсюджваецца працоўнае заканадаўства. Але мы знаходзім магчымасці ачышчэння Сакратарыята Кабінета міністраў ад такіх "парашутыстаў", - сказаў Семярак.

Семярак запэўніў, што ўсе гэтыя людзі ўжо ідэнтыфікаваныя, частка звольненая, астатніх папярэдзілі аб скарачэнні. "Будзеце здзіўляцца, але яны знаходзіліся на вельмі розных пасадах - перакладчыкаў, спецыялістаў аддзелаў, якія займаліся прафесійнымі экспертызамі праектаў актаў урада", - адзначыў ён.

На ўдакладняючае пытанне карэспандэнта, колькі такіх людзей значылася ў штаце Сакратарыята КМУ, Семярак сказаў: "Гаворка ідзе пра некалькі дзесяткаў людзей".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках