7 траўня 2024, aўторак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Імпартазамяшчэнне» манітораў засталося на ўзроўні налепак

22

Нягледзячы на гучныя скандалы, тэхпрацэс вытворчасці «беларускіх» манітораў мала змяніўся.

Ледзь больш за чатыры гады таму байнэт замілавана глядзеў на айчыннае імпартазамяшчэнне на прыкладзе «налепачнай» вытворчасці манітораў. Кампаніі «Інтэграл», «Салідэйт» і «Саміт Тэкноладжыз» прадавалі мадэлі кампутарных дысплеяў ад вядомых брэндаў, лагатыпы якіх прыкрывалі налепкамі з назвамі беларускіх фірмаў.

Чытач onliner.by даслаў у рэдакцыю фатаграфіі, на якіх паказаны манітор «Саміт Сістэмс LM 200». На скрынцы красуецца надпіс «Зроблена ў Беларусі», дата вытворчасці - студзень 2014 года.

«На адным баку арыгінальны лагатып заклеены налепкай з галаграмай Summit Systems, таксама заклееная мадэль манітора. На задняй панэлі - надпіс «Зроблена ў Беларусі». І ўсё б нічога, ды толькі цісненне AOC паліць усю кантору», - піша чытач, які працуе на адным з беларускіх прадпрыемстваў, якое набыло партыю айчынных манітораў.

Варта аддаць належнае «Саміт Тэкноладжыз»: тэхналогія «вытворчасці» за чатыры гады прасунулася наперад. Замест прагумаваных цяпер выкарыстоўваюцца «інавацыйныя» галаграфічныя налепкі - падобныя былі на пірацкіх відэакасетах у ліхія 1990-я.

На сайце «Саміт Тэкноладжыз» у раздзеле «Маніторы» прадстаўленыя чатыры мадэлі. Ёсць тут і LM 200, якая, праўда, называецца то Summit Systems, то Summit Sustems. Устанавіць сапраўднае паходжанне манітора не склала працы - перад намі мадэль 2012 года AOC E2050SDA. Нават выявы супадаюць на сайце гэтага вытворцы і «Саміт Тэкноладжыз» - у апошнім выпадку, праўда, прыкметныя сляды нядбайнага «фоташопа» на месцы, дзе павінен размяшчацца лагатып AOC.

Скрыншот з сайта «Саміт Тэкноладжыз». Лагатыпа AOC няма

Выява манітора E2050SDA на сайце AOC. Лагатып прысутнічае

На сайце беларускага вендара паказана, што «Саміт Тэкноладжыз» з'яўляецца «першым афіцыйным дыстрыбутарам АОС на тэрыторыі Беларусі». Магчыма, перад намі прыклад цеснага супрацоўніцтва дзвюх кампаній у галіне зборачнай вытворчасці? У пошуках адказу мы звязаліся з прадстаўніком «Саміт Тэкноладжыз». На жаль, дыялогу не атрымалася, на іншым канцы провада супрацоўніца, адказная за сувязі з прэсай, на павышаных танах заявіла: «Чалавек, які напісаў вам, абсалютна непісьменны! Падніміце інфармацыю, пра ўсё гэта пісалі яшчэ чатыры гады таму. Нічога я каментаваць не буду», - пасля чаго павесіла слухаўку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках