8 траўня 2024, Серада, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Як мы кінем мільёны рускіх ва Усходняй Украіне?

52
Жырыноўскі: Як мы кінем мільёны рускіх ва Усходняй Украіне?

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заяўляе, што Расея не спыніцца на анэксіі Крыма і павінна «рухацца далей».

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у РФ, пра гэта ён сказаў перад галасаваннем дакументаў аб анэксіі Крыма Расеяй.

«Тут кіраўнік камітэта кажа, што сухапутная мяжа Крыма (з Украінай) устаноўленая назаўжды. Вы памыляецеся, наадварот, нам гэтая дзяржаўная мяжа не патрэбная. Нам трэба рухацца далей, рабіць «назаўжды» рана», - сказаў Жырыноўскі пад апладысменты расейскіх дэпутатаў.

«Калі казаць назаўжды, значыць кінуць мільёны рускіх у Данбасе, Херсоне, Нікалаеве, Днепрапятроўску, Луганску, Запарожжы, Адэсе. Кавалачак узялі, а тыя рускія хай гінуць», - сказаў ён.

Раней кіраўнік камітэта па справах СНД Леанід Слуцкі, прадстаўляючы дадзеныя дакументы, заявіў, што «Дамова аб прыняцці Рэспублікі Крым у Расейскую Федэрацыю і ўтварэнні новых суб'ектаў» у чацвёртым артыкуле замацоўвае, што мяжа па сушы паміж Крымам і Украінай «з гэтага часу і назаўжды» з'яўляецца дзяржаўнай мяжой РФ.

«Такім чынам, мы маем зусім выразныя змены на палітычнай мапе свету», - заявіў Слуцкі.

Нагадаем, пасля акупацыі расейскімі вайскоўцамі Крыма нелегітымная ўлада АРК 16 сакавіка правяла незаконны «рэферэндум» і заявіла, што амаль 100% выбаршчыкаў прагаласавалі за далучэнне Крыма да Расеі.

18 сакавіка прэзідэнт РФ Пуцін папрасіў парламент прыняць у склад Расеі два новых суб'екта - Крым і Севастопаль. У той жа дзень у Крамлі Пуцін, самаабвешчаны прэм'ер-міністр Крыма Аксёнаў, старшыня распушчанага Вярхоўнай Радай Украіны парламента Крыма Канстанцінаў і «ўпаўнаважаны прадстаўнік горада Севастопаль» Чалы падпісалі дамову паміж РФ і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расею Крыма і ўтварэнні ў складзе РФ новых суб'ектаў.

Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што падпісанне пагаднення аб далучэнні Крыма да РФ не мае нічога агульнага з дэмакратыяй, правам і здаровым сэнсам і Украіна ніколі не прызнае незалежнасці Крыма і далучэння яго да Расеі.

Сёння, 20 сакавіка, Дзяржаўная дума Расеі на пазачарговым пленарным пасяджэнні прыняла рашэнне аб анэксіі Крыма. Дэпутаты прагаласавалі за ратыфікацыю «Дамовы аб прыняцці Рэспублікі Крым у Расейскую Федэрацыю і ўтварэнні новых суб'ектаў». «За» прагаласавалі 443 дэпутата, «супраць» - адзін.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках