8 траўня 2024, Серада, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: СНД стаў марыянеткавым утварэннем

17
МЗС Украіны: СНД стаў марыянеткавым утварэннем

Краіны Садружнасці не здольныя адэкватна рэагаваць на агрэсію Расеі.

Украіна зможа выйсці з Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) не раней чым праз год пасля пачатку адпаведнай працэдуры і натыфікацыі выканкама СНД. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс, перадае РБК-Украина.

"СНД ператварыўся ў марыянеткавае ўтварэнне, не здольнае адэкватна рэагаваць на агрэсію Крамля. Пасля прыняцця рашэння пра выхад з садружнасці МЗС робіць адпаведную натыфікацыю выканкама СНД. У адпаведнасці з дамовай пра заснаванне СНД, спыненне ўдзелу ў садружнасці адбудзецца праз год пасля натыфікацыі выканкама", - заявіў Перабійніс.

Пры гэтым ён адзначыў, што Украіна гатовая і ў далейшым развіваць партнёрскія адносіны з усімі дзяржавамі, у тым ліку і членамі СНД.

Адзначым, учора, 19 сакавіка 2014 года, Украіна прыняла рашэнне не працягваць сваё старшынства ў СНД.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках