8 траўня 2024, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчук выйшаў на п'едэстал за залатым медалём са сцягам Украіны

3
Крымчук выйшаў на п'едэстал за залатым медалём са сцягам Украіны

21-гадовы ўраджэнец Крыму Андрэй Говараў перамог на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем на турніры ў італійскім Мілане.

На п'едэстал ён падняўся з украінскім сцягам, на якім па-ангельску было напісана слова «мір», піша NEWSru.ua.

«Я лічу, што кожны ўкраінец, у тым ліку і спартоўцы, павінны выкарыстоўваць усе свае магчымасці, каб падтрымаць краіну ў такі цяжкі час», - сказаў трэнер Андрэя Говарава Канстанцін Карташоў.

Адзначым, што Говараў з Крыму з'ехаў трэніравацца ў Днепрапятроўск, а пазней - у спартовы клуб у Італіі. Ягоныя родныя і зараз жывуць у Севастопалі.

Андрэй - чалец зборнай каманды Украіны ў плаванні, майстар спорту міжнароднага класу, двухразовы чэмпіён Першых юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Сінгапуры, двухразовы рэкардсмен Еўропы сярод юніёраў. На апошнім сусветным форуме, які мінулым летам прайшоў у гішпанскай Барселоне, ён прабіваўся ў фіналы, але абмежаваўся пятым месцам.

Фота: day.kiev.ua

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках