5 траўня 2024, Нядзеля, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЗША: Пад ударам грошы Пуціна

131
Новыя санкцыі ЗША: Пад ударам грошы Пуціна

Санкцыям падвергнуцца фінансавы, энергетычны, горназдабыўны, інжынірынгавы і іншыя сектары эканомікі Расеі.

(абноўлена ў 22:46) Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў новы ўказ, які прадугледжвае магчымасць уводу новых санкцый у дачыненні да ключавых сектараў эканомікі РФ, у тым выпадку, калі гэта будзе неабходна. «Мы працуем над больш жорсткімі санкцыямі, у выпадку эскалацыі Расеяй сітуацыі ва Украіне», - заявіў прэзідэнт ЗША.

Абама выступіў з чарговай заявай па сітуацыі ва Украіне праз некалькі гадзін пасля таго, як Дзярждума РФ прыняла закон аб уступленні Крыма ў склад Расеі.

Па словах Абамы, далейшыя меры будуць накіраваныя супраць цэлых галін расейскай эканомікі і банка "Расея", які абслугоўвае фінансавыя інтарэсы расейскіх кіраўнікоў.

Барак Абама таксама адзначыў, што заклікаў Кангрэс прыняць меры для аказання дапамогі Украіне.

"Безумоўна, гэтыя санкцыі ўдараць не толькі па самой Расеі, яны адаб'юцца і на сусветнай эканоміцы. Але Расейская Федэрацыя павінна ведаць, што любая эскалацыя знойдзе супрацьдзеянне", - сказаў Абама.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што дыпламатычныя намаганні паміж Масквой і Вашынгтонам па ўрэгуляванні канфлікту працягнуцца. Ён заклікаў Маскву прызнаць права Украіны на тое, каб самім вырашаць свой лёс і вызначаць сваю будучыню, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Як заявіла высокапастаўленая крыніца ў Белым доме, пад дзеянне санкцый трапілі ключавыя кіраўнікі Расеі, шэраг уплывовых прыватных асоб і некалькі банкаў, цесна звязаных з вышэйшымі расейскімі кіраўнікамі, перадае "Голос Америки".

Па словах крыніцы, пад дзеянне санкцый трапілі: Андрэй Фурсенка, Уладзімір Якунін, Уладзімір Козін, Генадзь Цімчанка, браты Ратэнбергі, Юрый Кавальчук.

Крыніца назвала Кавальчука "асабістым банкірам Пуціна" і паведаміла, што пад дзеянне санкцый таксама трапіў банк «Расея», 7-ы па памерах банк РФ, якім кіруе Кавальчук.

Найбуйнейшы саўладальнік банка "Расея" - Юрый Кавальчук, сябар Пуціна, адзін з заснавальнікаў кааператыва "Возера". Банк "Расея" зарэгістраваны ў 1990 годзе і абслугоўваў кліентаў у Паўночна-Усходнім рэгіёне, але ў канцы 2000-х правёў рэарганізацыю (яна завяршылася ў 2010-м), у выніку якой паглынуў больш буйны "Газэнергапрамбанк". У выніку яго сетка філіялаў пашырылася аж да Урала.

«Мы чулі, што раней уведзеныя санкцыі не будуць мець выніку. Я магу гарантаваць, што ўсе пералічаныя людзі не змогуць весці бізнес за межамі Расеі», - адзначыла крыніца.

Санкцыям падвергнуцца фінансавы, энергетычны, горназдабыўны, інжынірынгавы і інш. сектары эканомікі Расеі, паведаміла крыніца.

«У Расеі памылкова лічылі, што мы спынімся на санкцыях, агучаных у панядзелак. Гэтага не адбылося. Мы таксама не спынімся на санкцыях, агучаных сёння. Мы гатовыя ісці далей», - заявіла крыніца.

У сваю чаргу, міністэрства фінансаў ЗША апублікавала спіс асоб, у дачыненні да якіх прымененая другая хваля санкцый ЗША.

У спіс увайшлі: Яўген Бушмін, Уладзімір Джабараў, Андрэй Фурсенка, Аляксей Громаў, Сяргей Іваноў, Віктар Іваноў, Уладзімір Кожын, Юрый Кавальчук, Сяргей Міронаў, Сяргей Нарышкін, Віктар Озераў, Алег Панцялееў, Аркадзь Ратэнберг, Барыс Ратэнберг, Мікалай Рыжкоў, Ігар Сергун, Генадзь Цімчанка, Аляксандр Татаонаў, Уладзімір Якунін, Сяргей Жалязняк.

«Мы сочым не толькі за ваенным ціскам на Украіну, але і за палітычным і эканамічным ціскам на Украіну з боку Расеі. Мы таксама сочым за сітуацыяй з правамі чалавека ў Крыме - Расея заяўляла, што інтэрвенцыя была прадпрынятая для іх абароны. Але мы бачым, што сітуацыя пагоршылася пасля акупацыі. І мы будзем рэагаваць на ўсе гэтыя дзеянні», - адзначыла крыніца ў адміністрацыі ЗША.

Акрамя ЗША, новыя санкцыі гатовы ўвесці і Еўразвяз. Як заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель у Брусэлі, анэксія Крыма парушае ўсе міжнародныя дамовы. Паводле яе слоў, у выпадку далейшай эскалацыі сітуацыі ва Украіне, ЕЗ гатовы ўвесці новыя санкцыі эканамічнага характару.

Раней, 17 сакавіка Вашынгтон ужо ўвёў санкцыі ў дачыненні да 11 расейцаў і ўкраінцаў, якія маюць дачыненне да ўвядзення расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Крыма. Меры ўключаюць замарожванне іх актываў у ЗША, блакаванне ўласнасці, забарону на ўезд ЗША і ануляванне раней выдадзеных віз.

***

Поўны пералік асоб і кампаній, унесеных у "чорны спіс", змяшчаецца ў дакуменце Мінфіна ЗША:

«Ukraine-related Designations

3/20/2014

OFFICE OF FOREIGN ASSETS CONTROL

Specially Designated Nationals List Update

BUSHMIN, Evgeni Viktorovich (a.k.a. BUSHMIN, Evgeny; a.k.a. BUSHMIN, Yevgeny); DOB 10 Oct 1958; POB Lopatino, Sergachiisky Region, Russia; Deputy Speaker of the Federation Council of the Russian Federation; Chairman of the Council of the Federation Budget and Financial Markets Committee (individual) [UKRAINE2].

DZHABAROV, Vladimir Michailovich; DOB 29 Sep 1952; First Deputy Chairman of the International Affairs Committee of the Federation Council of the Russian Federation (individual) [UKRAINE2].

FURSENKO, Andrei Alexandrovich (a.k.a. FURSENKO, Andrei; a.k.a. FURSENKO, Andrey); DOB 17 Jul 1949; POB St. Petersburg, Russia; Aide to the President of the Russian Federation (individual) [UKRAINE2].

GROMOV, Alexei; DOB 1960; POB Zagorsk (Sergiev, Posad), Moscow Region, Russia; First Deputy Chief of Staff of the Presidential Executive Office; First Deputy Head of Presidential Administration; First Deputy Presidential Chief of Staff (individual) [UKRAINE2].

IVANOV, Sergei (a.k.a. IVANOV, Sergey); DOB 31 Jan 1953; POB St. Petersburg, Russia; Chief of Staff of the Presidential Executive Office (individual) [UKRAINE2].

IVANOV, Victor Petrovich (a.k.a. IVANOV, Viktor); DOB 12 May 1950; alt. DOB 1952; POB Novgorod, Russia (individual) [UKRAINE2].

KOHZIN, Vladimir Igorevich; DOB 28 Feb 1959; POB Troitsk, Chelyabinsk Oblast, Russia (individual) [UKRAINE2].

KOVALCHUK, Yuri Valentinovich (a.k.a. KOVALCHUK, Yury Valentinovich); DOB 25 Jul 1951; POB Saint Petersburg, Russia (individual) [UKRAINE2].

MIRONOV, Sergei Mikhailovich (a.k.a. MIRONOV, Sergei); DOB 14 Feb 1953; POB Pushkin, Saint Petersburg, Russia; Member of the Council of the State Duma; Leader of A Just Russia Party; Member of the State Duma Committee on Housing Policy and Housing and Communal Services (individual) [UKRAINE2].

NARYSHKIN, Sergey Yevgenyevich (a.k.a. NARYSHKIN, Sergei); DOB 27 Oct 1954; POB Saint Petersburg, Russia (individual) [UKRAINE2].

OZEROV, Viktor Alekseevich (a.k.a. OZEROV, Viktor Alexeyevich); DOB 05 Jan 1958; POB Abakan, Khakassia, Russia; Chairman of the Security and Defense Federation Council of the Russian Federation (individual) [UKRAINE2].

PANTELEEV, Oleg Evgenevich (a.k.a. PANTELEEV, Oleg); DOB 21 Jul 1952; POB Zhitnikovskoe, Kurgan Region, Russia; First Deputy Chairman of the Committee on Parliamentary Issues (individual) [UKRAINE2].

ROTENBERG, Arkady; DOB 15 Dec 1951; POB St. Petersburg, Russia (individual) [UKRAINE2].

ROTENBERG, Boris; DOB 03 Jan 1957; POB St. Petersburg, Russia (individual) [UKRAINE2].

RYZHKOV, Nikolai Ivanovich (a.k.a. RYZHKOV, Nikolai); DOB 28 Sep 1929; POB Duleevka, Donetsk Region, Ukraine; Senator in the Russian Upper House of Parliament; Member of the Committee for Federal Issues, Regional Politics and the North of the Federation Council of the Russian Federation (individual) [UKRAINE2].

SERGUN, Igor Dmitrievich; DOB 28 Mar 1957; Lieutenant General; Chief of the Main Directorate of the General Staff (GRU); Deputy Chief of the General Staff (individual) [UKRAINE2].

TIMCHENKO, Gennady (a.k.a. TIMCHENKO, Gennadiy Nikolayevich; a.k.a. TIMCHENKO, Gennady Nikolayevich; a.k.a. TIMTCHENKO, Guennadi), Geneva, Switzerland; DOB 09 Nov 1952; POB Leninakan, Armenia; alt. POB Gyumri, Armenia; nationality Finland; alt. nationality Russia; alt. nationality Armenia (individual) [UKRAINE2].

TOTOONOV, Aleksandr Borisovich (a.k.a. TOTOONOV, Alexander; a.k.a. TOTOONOV, Alexander B.); DOB 03 Mar 1957; POB Ordzhonikidze, North Ossetia, Russia; alt. POB Vladikavkaz, North Ossetia, Russia; Member of the Committee on Culture, Science, and Information, Federation Council of the Russian Federation (individual) [UKRAINE2].

YAKUNIN, Vladimir; DOB 30 Jun 1948; POB Vladimir Oblast, Russia (individual) [UKRAINE2].

ZHELEZNYAK, Sergei Vladimirovich (a.k.a. ZHELEZNYAK, Sergei; a.k.a. ZHELEZNYAK, Sergey); DOB 30 Jul 1970; POB Saint Petersburg, Russia; Deputy Speaker of the State Duma of the Russian Federation (individual) [UKRAINE2].

The following entity has been added to OFAC's SDN List:

BANK ROSSIYA (f.k.a. AKTSIONERNY BANK RUSSIAN FEDERATION), 2 Liter A Pl. Rastrelli, Saint Petersburg 191124, Russia; SWIFT/BIC ROSY RU 2P; Website www.abr.ru; Email Address bank@abr.ru [UKRAINE2].»

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках