7 траўня 2024, aўторак, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заклад за Фірташа замарозілі паводле падазрэння ў адмыванні грошай

12
Заклад за Фірташа замарозілі паводле падазрэння ў адмыванні грошай

Праз гэта набліжаны да Януковіча ўкраінскі алігарх застаўся пад вартай.

Сума, унесеная ўкраінскім прадпрымальнікам Дзмітрыем Фірташам у якасці закладу за вызваленне з турмы, «замарожаная» паводле падазрэння ў адмыванні грошай. Пра гэта паведаміла прадстаўніца зямельнага суда ў крымінальных справах Вены Крысціна Зальцборн, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Сума ў памеры €125 млн была ўчора пералічаная на рахунак Вярхоўнага суда горада Вены. Банк апавясціў пра гэта падраздзяленне крымінальнай паліцыі, якое спецыялізуецца на выпадках адмывання грашовых сродкаў, - удакладніла яна. - Такім чынам, заклад у €125 млн лiчыцца не ўнесеным, таму Дзмітрый Фірташ да гэтага часу знаходзіцца пад вартай».

З украінскага алігарха яшчэ ў мінулую пятніцу, 14 сакавіка, была ўзятая падпіска аб нявыездзе.

Згодна з умовамі вызвалення Фірташ абавязаны пастаянна пражываць у аўстрыйскай сталіцы і рэгулярна адзначацца ў паліцыі.

У выпадку, калі ён наважыць пакінуць тэрыторыю Аўстрыі, сума закладу будзе пералічаная на карысць дзяржавы.

Фірташ быў затрыманы паліцэйскімі ў Вене паводле запыту Федэральнага бюро расследаванняў ЗША і змешчаны ў следчы ізалятар. 14 сакавіка суд вырашыў пакінуць яго пад арыштам з магчымасцю вызвалення пад заклад у €125 млн.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках