8 траўня 2024, Серада, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адмяняе саміт з Расеяй і пашырае «чорны спіс»

7
ЕЗ адмяняе саміт з Расеяй і пашырае «чорны спіс»

Запланаваны чэрвеньскі саміт Расеі і Еўразвязу адмяняецца праз украінскі крызіс.

Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, паведамляе РБК-Украіна.

«Меркавалася, што адбудзецца саміт ЕЗ і Расеі, але ў гэтых умовах гэта немагчыма», - заявіў Аланд.

Лідэры краін ЕЗ таксама заявілі, што маюць намер пашырыць спіс імёнаў расейскіх палітыкаў, якія падпадаюць пад санкцыі, якія прадугледжваюць візавыя абмежаванні і замарожванне рахункаў.

«Тое, што зрабіла Расея, непрымальна, і краіны ЕЗ павінны пазначыць гэта ясна і ўзгоднена», - сказаў прадстаўнікам СМІ прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, які прыбыў на двухдзённы саміт у Брусэль.

Тым часам канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, якая таксама прыбыла на саміт у Брусэлі, заявіла, што ў выпадку далейшай эскалацыі канфлікту Еўропа гатова да ўвядзення новых санкцый супраць Расеі.

«Мы таксама хочам ясна даць зразумець, што ў выпадку далейшай эскалацыі мы гатовыя ўвесці эканамічныя санкцыі», - заявіла канцлерка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках