8 траўня 2024, Серада, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме адноўленае цеплазабеспячэнне

3
У Слоніме адноўленае цеплазабеспячэнне

Цеплазабеспячэнне ў Слоніме адноўленае. Кацёл пасля аварыі запусцілі сёння а 6-й раніцы.

Цяпло і гарачая вада вярнуліся ў 126 жылых дамоў, 7 дзіцячых садоў, тры школы, сацыяльны прытулак, шэсць інтэрнатаў жылога мікрараёна Тэкстыльшчык, які абагравала кацельня, паведамляе БелТА.

18 сакавіка ў Слоніме на будынак кацельні камвольна-прадзільнай фабрыкі абрынулася частка цаглянага коміну вышынёй 80 м. У выніку абрынання была разбураная частка будынка кацельні, пашкоджаныя тры воданагравальныя катлы, газаправод нізкага ціску. Спрацавала аварыйная аўтаматыка, якая вымкнула падачу газу да катлоў, загарання не адбылося.

Пацярпеў слесар рамонту газавага абсталявання кацельні, які знаходзіўся ў пункце кіравання. З траўмамі ён быў дастаўлены ў шпіталь.

Работы для разбору руін яшчэ працягваюцца. Для правядзення асабліва небяспечных работ на вышыні былі задзейнічаныя гарадзенскія выратавальнікі.

Прычыны падзення коміна 1977 года пабудовы будуць вядомыя пазней. Паводле факту надзвычайнага здарэння ідзе праверка, прызначаныя спецыяльныя тэхнічныя, крыміналістычныя і судова-медыцынскія экспэртызы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках