7 траўня 2024, aўторак, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульня «Саўгані Януковічу» трапіла ў лідэры Google Play

10

Гульню спампавалі больш за 50 000 разоў.

Мабільны дадатак Kick The Yanukovych («Саўгані Януковічу») патрапіла ў лідэры па загрузцы сярод бясплатных дадаткаў у катэгорыях «Топ новых бясплатных» і «Топ бясплатных гульняў» - з моманту публікацыі дадатак спампавалі больш за 50 000 разоў.

Гульня прапануе ажыццявіць акт адплаты ў дачыненні да экс-прэзідэнта Украіны за тое, што ён пакінуў краіну ў складаныя для яе часы, пакінуўшы пасля сябе вэрхал і разбурэнні. «Больш не трэба шукаць Януковіча. Ён ужо тут і гатовы панесці справядлівае пакаранне», - сказана ў апісанні гульні. Гульцу прапануецца вялікі выбар халоднай і агнястрэльнай зброі. Крыважэрныя распрацоўшчыкі раяць «адрывацца па поўнай», карыстаючыся гэтай унікальнай магчымасцю, піша ain.ua.

Карыстальнікам спадабалася: больш за 1500 чалавек паставілі дадатку ацэнку ў пяць зорак. Дарэчы, самы нізкі бал - адзінку – гульні «Саўгані Януковічу» паставілі 335 разоў.

Гэта не першы дадатак для Android ад распрацоўшчыка Privalov Games. У яго арсенале - яшчэ два дадаткі, якія не маюць дачынення да падзеяў ва Украіне.

На фоне Еўрамайдана і ўцёкаў экс-прэзідэнта з краіны гульні ў гэтай тэматыцы набылі вялікую папулярнасць. За лічаныя дні яны займаюць вышэйшыя радкі хіт-парадаў Google Play у шэрагу такіх гігантаў гульнявой мабільнай індустрыі, як Subway Surfers, Angry Birds і іншыя.

Не далей як у панядзелак чарговы мабільны дадатак з экс-прэзідэнтам у галоўнай ролі «Сімулятар Януковіча» выйшаў у лідэры рэйтынгу Google Play, заняўшы чацвёртае месца ў катэгорыі «топ бясплатных дадаткаў». У гульні прапануецца стаць прэзідэнтам Украіны і немінуча весці яе да эканамічнага краху.

Першапраходцам у гэтай тэматыцы стала гульня «Януковіч: цюрага 3D», якая менш чым за суткі пасля запуску вырвалася ў топ. Дадатак спампавалі больш за 24 000 карыстальнікаў, а вакол сюжэту гульні завязаліся гарачыя дыскусіі ў сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках