6 траўня 2024, панядзелак, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты захопліваюць украінскія і замежныя кампаніі ў Крыме

30
Акупанты захопліваюць украінскія і замежныя кампаніі ў Крыме

У Крыме пачаліся канфіскацыі ўласнасці, якая належыць украінцам.

Пра гэта піша італьянскае выданне Corriere della Sera (пераклад — Inopressa.ru).

Вайскоўцы, накіраваныя Масквой, хочуць займець не толькі ваенныя базы. Увечары 18 сакавіка 10-12 салдат у падшлемніках, з аўтаматамі, захапілі аўтасалон, размешчаны ў некалькіх кіламетрах ад цэнтра Сімферопаля.

"Пачалася маленькая і несправядлівая вайна. У Крыме пачашчаюцца выпадкі захопу прыватнай уласнасці. У аўторак быў канфіскаваны аб'ект, які належыць Пятру Парашэнку, самому багатаму алігарху на Украіне, якога называюць "шакаладным каралём", - піша аўтар артыкула.

У Крыме па сігнале выканаўчай улады, якая знаходзіцца пад патранатам Масквы, пачаўся перавод у вядзенне рэспублікі энергетычных кампаній: "Чарнаморнафтагаз", якая валодае аб'ектамі на шэльфе ў Чорным моры, і "Феадосія", паспяховай транспартнай кампаніі, якая займаецца складаваннем і размеркаваннем энергетычнай сыравіны. Акрамя таго, былі канфіскаваныя гатэлі і іншыя турыстычныя структуры, якія знаходзіліся ва ўласнасці ўкраінскіх міністэрстваў або прафсаюзаў. Той жа лёс чакае "Артэк", гістарычны летні дзіцячы лагер, заснаваны ў 1925 годзе. Усё ў Крыме павінна зноў належаць Маскве. Буйны бізнес па вядзенні нафта- і газавай выведкі ў адкрытым моры, які былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч перадаў шматнацыянальным кампаніям ExxonMobil, Chevron, Eni, Edf, цяпер перайшоў у вядзенне "Газпрама", расейскага энергетычнага калоса.

"Нельга не згадаць і пра драматычныя перажыванні 300 тысяч грамадзян украінскага паходжання, якія апынуліся замежнікамі на зямлі, дзе яны мірна суіснавалі з іншымі жыхарамі Крыма. "Прэм'ер" Сяргей Аксёнаў адмяніў дзеянне ўкраінскага Грамадзянскага кодэкса. Усе рэальныя правы і дакументы будуць ануляваныя: ад уласнасці на жыллё да патэнтаў. Іх дзеянне будзе адноўлена для тых, хто атрымае расейскі пашпарт. У тых, хто не пойдзе на гэта, будзе экспрапрыяваная ўласнасць", - піша карэспандэнт.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках