6 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: На чарзе ў Пуціна - Латвія і Малдова

31
Джон Макейн: На чарзе ў Пуціна - Латвія і Малдова

Сенатар ЗША ад рэспубліканцаў Джон Макейн дапускае, што пасля захопу Крыма Расея можа працягнуць агрэсію ў Малдове і Латвіі.

Пра гэта піша BNS са спасылкай на Politico.

"Наступная краіна, якой трэба быць напагатове, - гэта Малдова", - заявіў Джон Макейн у інтэрв'ю праграме Happening Now на Fox News.

Палітык нагадаў, што Малдова не з'яўляецца краінай НАТА, а ў Прыднястроўі ўжо знаходзяцца расейскія войскі. "Там ужо выказваліся заклікі аб дапамозе Расеі. Там былі такія ж правакацыі, як ва ўсходняй Украіне", - адзначыў ён.

Макейн таксама выказаў асцярогі з нагоды магчымага ўварвання Расеі ва ўсходнюю Украіну, адзначыўшы, што там знаходзяцца "замаскіраваныя расейскія сілы". Сенатар таксама папярэдзіў аб магчымым кровапраліцці ў Крыме, дзе па-ранейшаму знаходзяцца тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў, піша ru.DELFI.lt.

"Такую ж стратэгію Пуцін можа выкарыстоўваць у Латвіі, дзе пражывае шмат рускіх. Я не ведаю, як далёка ён зойдзе", - прызнаўся сенатар. Макейн дадаў, што рэакцыя ЗША і Еўропы на дзеянні Крамля была "неверагодна слабай".

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках