26 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жыхара Смаргоні правялі ператрус з-за бюлетэня пра байкот «выбараў»

8
У жыхара Смаргоні правялі ператрус з-за бюлетэня пра байкот «выбараў»

Уладзіміра Шульжыцкага затрымалі за раздачу праваабарончага бюлетэня.

Міліцыянты склалі пратакол і забралі 31 экземпляр выдання на падставе таго, што актывіст, паводле яго слоў, не меў пры сабе дазволу на яго распаўсюд, перадае «Радыё Свабода».

Пасля гэтага правялі ператрус у кватэры Уладзіміра Шульжыцкага, дзе знайшлі яшчэ адзін нумар бюлетэня. Актывіста вызвалілі, але выпісалі позву ў РАУС на 25 сакавіка.

Бюлетэнь «Смаргонскi грак» выдаецца нерэгулярна на працягу трох гадоў тыражом 299 экземпляраў. Рэдактар - смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў. Яго вельмі здзівіла затрыманне Шульжыцкага і праведзены ў яго кватэры ператрус.

«Я здзіўлены, што міліцыянты казалі пра нейкую пастанову аб дазволе на распаўсюд бюлетэня. Нічога падобнага ў заканадаўстве няма. Ды і ў самім бюлетэні ніякіх забароненых тэм не асвятлялася. Галоўная тэма нумара - чаму смаргонскія сябры БНФ не бяруць удзел у «выбарах», - кажа ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках