6 траўня 2024, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч працягвае зарабляць мільёны на «Барыспалі»

6
Януковіч працягвае зарабляць мільёны на «Барыспалі»

На днях галоўны аэрапорт краіны "Барыспаль" узяў крэдыт ва "Усеўкраінскага банка развіцця", які належыць старэйшаму сыну Віктара Януковіча.

У "сям'і" пазычылі $20 млн пад 11% гадавых, за абслугоўванне крэдыту сямейны банк заробіць $6,5 млн. Інфармацыя аб здзелцы з'явілася ў Дзяржаўным весніку закупак, паведамляе ТСН.

У той жа час шматлікія фірмы, якія абслугоўваюць аэрапорт, застаюцца тыя ж - падкантрольныя сям'і Януковічаў, сцвярджае дэпутат Сяргей Мішчанка.

Нардэп напісаў запыт да генпракурора з просьбай умяшацца ў сітуацыю і прапаноўваць Вярхоўнай Радзе разгледзець адказнасць за такія здзелкі новапрызначанага міністра інфраструктуры.

<«i>Нічога не змянілася. То бок, зараз пакуль бабулі збіраюць па 5 грн на войска, то сын Януковіча і яго мэнэджэры-бізнесмены, якія валодалі аэрапортам "Барыспаль" - гэта Каўхман, Граноўскі і іншыя - яны застаюцца ў аэрапорце, яны працуюць усе. У іх банках рахункі, яны ад Сашы Януковіча атрымліваюць мільённыя крэдыты, для таго каб зарабляць на гэтым, яны абаротныя сродкі пераводзяць на свае кампаніі. Гэта датычыцца ўсіх прадпрыемстваў, якія каля аэрапорта "Барыспаль" - яны загналі на дзве кампаніі. Таму цяпер пытанне - чаму Мінінфраструктуры і міністр дазваляе гэтым людзям, якія працавалі ў камандзе Януковіча, да гэтага часу заставацца там і раскрадаць аэрапорт "Барыспаль". Мы месяц спрабавалі звольніць гендырэктара аэрапорта "Барыспаль", але мэнэджмэнт увесь застаўся той жа», - падкрэсліў Мішчанка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках