6 траўня 2024, панядзелак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы ствараюць партызанскія атрады

50
Украінцы ствараюць партызанскія атрады

У Кіеўскай вобласці з'явіліся першыя партызанскія атрады.

Пра гэта паведамляе "Сегодня".

У прыватнасці, пра стварэнне партызанскага атрада заявілі жыхары вёскі Трыполле (Абухоўскі раён).

"Нашы дзяды ўжо перажылі адну вайну, так што мы ведаем, як партызаніць. Тады мы з расейцамі змагаліся супраць фашыстаў, а цяпер Крэмль нас называе фашыстамі. Гэта крыўдна. Мы павінны за сябе пастаяць!" - кажа жыхар Трыполля Васіль.

Рашэнне стварыць атрад прымалі ў сельсавеце, на "сходку" прыйшло больш за 100 чалавек.

"Рыхтуемся да магчымай акупацыі. Вывучаем, як і дзе спыняць варожыя калоны, прапрацоўваем шляхі адыходу. Мясцовасць у нас узгорыстая, шмат гор і лесапасадак. А вопыт у нас ёсць: мы ў Трыполлі рабілі барыкаду на дарозе і супрацьстаялі цітушкам", - заявіў кіраўнік сельсавета Трыполля Анатоль Дзегцяроў.

На абарону вёскі абяцаюць выйсці мясцовыя афганцы і паляўнічыя.

"Ва ўсіх ёсць зарэгістраваныя стрэльбы - на першым этапе іх хопіць. А потым будзем "пазычаць" аўтаматы ў "зялёных чалавечкаў", - кажа паляўнічы Сяргей.

Таксама мясцовыя сур'ёзна заняліся вывучэннем варожай тэхнікі, асноў рукапашнага бою і аказання меддапамогі.

"Усё гэта нам спатрэбіцца. Мы павінны ведаць, як зробленая тэхніка, каб не бегчы з дзвюма каністрамі пад танк, а з розумам перамагаць", - кажа Дзегцяроў.

Атраду ўжо прыдумалі назву. "Спачатку хацелі назваць яго ў гонар атамана Зялёнага. Але назавем яго "Трыпольская сотня", - дадаў кіраўнік сельсавета Трыполля.

"У суботу правядзем яшчэ адзін сход вёскі - цяпер на стадыёне, паколькі зала сельсавета не змесціць усіх жадаючых. Думаю, што ў атрадзе будзе больш за 500 чалавек, бо сяло ў нас вялікае - да 5 тысяч набярэцца", - кажа Дзегцяроў.

Акрамя Трыполля, партызанскія атрады створаныя яшчэ ў 10 вёсках Кіеўшчыны: Жукіўцах, Вярэм'і, Украінцы, Абухаве. У абласной міліцыі кажуць, што ведаюць аб з'яўленні атрадаў. "Галоўнае - каб у іх не было жанчын, дзяцей і нецвярозых мужчын, а трэніруюцца партызаны без выкарыстання зброі. Гэта законам не забаронена", - адзначылі ў аблміліцыі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках