6 траўня 2024, панядзелак, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк і Фюле абмеркавалі падрыхтоўку гандлёвай часткі асацыяцыі з ЕЗ

3
Яцанюк і Фюле абмеркавалі падрыхтоўку гандлёвай часткі асацыяцыі з ЕЗ

Бакі абмеркавалі шляхі правядзення рэформаў ва Украіне.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк і еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле абмеркавалі падрыхтоўку ўкраінскім бокам гандлёвай часткі Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам.

Як паведамілі УНІАН у Дэпартаменце інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю Сакратарыята Кабінета міністраў, пра гэта ішла размова падчас іх сустрэчы ў Бруселі.

Таксама бакі абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, шляхі падтрымкі намаганняў урада Украіны з мэтай правядзення рэформаў, неабходных для набліжэння да еўрапейскіх стандартаў.

Падчас сустрэчы гаворка ішла аб барацьбе з карупцыяй, фінансава-эканамічнай стабілізацыі ва Украіне, узмацненні гандлёва-эканамічных сувязяў шляхам адкрыцця рынку Еўрапейскага звяза для ўкраінскіх тавараў, адзначаецца ў паведамленні.

Фюле вітаў апошнія рашэнні Украіны, звязаныя з выкананнем Украінай крытэраў плана дзеянняў адносна бязвізавага рэжыму з ЕЗ.

Нагадаем, Еўрапейскі Звяз і Украіна сёння падпішуць палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках