6 траўня 2024, панядзелак, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Уліцкая: «Расейцаў ператвараюць у зомбі»

23
Людміла Уліцкая: «Расейцаў ператвараюць у зомбі»

19 сакавіка расейская пісьменніца Людміла Уліцкая правяла ў Маскве "Кангрэс інтэлігенцыі супраць анэксіі Крыма".

Яна пагадзілася адказаць на пытанні карэспандэнта Le Temps Эманюэля Грыншпана пра сваё стаўленне да апошніх падзей на Украіне.

Па словах Уліцкай, ідэалогія, якая стаіць за анэксіяй Крыма, чымсьці падобная на фашызм: "Мы назіраем метады і ідэалогію, якія моцна нагадваюць прыход да ўлады Гітлера, дакладней, мюнхенскі перыяд фюрэра. Пра гэта вельмі непрыемна і балюча гаварыць. Нават небяспечна. Цалкам відавочна, што мы бачым прымяненне тых жа самых схем. Гісторыя - навука фундаментальная, але людская памяць кароткая, і недахоп адукацыі кідаецца ў вочы".

Пісьменніца вельмі засмучаная тым, што 500 дзеячаў культуры паставілі подпіс пад лістом Мінкультуры аб падтрымцы пуцінскай палітыкі ў Крыме. "Сярод іх ёсць некалькі людзей, з якімі я знаёмая, - патлумачыла яна. - Я і ўявіць не магла, што яны могуць падпісаць такі ліст. Хоць, з іншага боку, варта адзначыць, што гэтыя людзі шмат у чым залежаць ад бюджэтных сродкаў. Яны здымаюць фільмы, кіруюць тэатрамі, жывуць на падачкі дзяржавы. Думаю, мінімум палова з іх былі вымушаныя гэта зрабіць".

"Мне балюча за гэтых людзей - мне здаецца, што яны разрываюцца. Гэта вельмі пакутлівае пачуццё, - працягвае суразмоўца Le Temps. - Іншая палова падпісала добраахвотна, таму што прапаганда вельмі моцная. Усе ведаюць, як хутка можна маніпуляваць розумамі. Мы вяртаемся да тэмы Мюнхена; Гітлер тады здаваўся пустышкай. Спачатку інтэлектуалы з яго пасмейваліся. Ніхто не мог сабе ўявіць, колькі гора і жаху неўзабаве абрынецца на свет".

Уліцкую засмуціла тая радасць, з якой расейскае грамадства сустрэла далучэнне Крыма: "Яшчэ раз звяртаю ўвагу на хуткасць, з якой тэлеканалы і радыё ператвараюць людзей у зомбі". Яна згодная з Грыншпанам у тым, што тое, што адбываецца ў Расеі, шмат у чым нагадвае п'есу Эжэна Іанэска "Насарогі". "Калі ступень адукаванасці будзе такой, што гэтую п'есу стануць чытаць і ставіць на сцэне, мы будзем жыць у іншым свеце", - упэўненая пісьменніца.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках