6 траўня 2024, панядзелак, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консул Беларусі ў Беластоку адгаворвае ад паездак «на закупы» страшылкамі

22
Консул Беларусі ў Беластоку адгаворвае ад паездак «на закупы» страшылкамі

Чыноўніка выкрылі ў завышэнні статыстыкі злачынстваў у дачыненні да беларусаў у Беластоку.

У байнэце з'явілася інфармацыя са спасылкай на беларускага консула аб тым, што ў дадзеным польскім горадзе нашы суайчыннікі ўсё часцей становяцца ахвярамі нападаў і крадзяжоў.

- Параўноўваючы перыяд ад 1 студзеня да паловы сакавіка бягучага года з аналагічным перыядам 2013 года, колькасць нападаў на беларусаў павялічылася на 75%, - адзначыў у размове з выданнем Gazeta Współczesna генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандр Берабеня (пераклад - charter97.org).

Аднак паліцыя сцвярджае, што ў беларусаў няма падставаў баяцца.

- У мінулым годзе ў Беластоку мы зарэгістравалі 64 выпадкі, пацярпелымі ў якіх былі грамадзяне Беларусі, у 2012 годзе іх было 61. І гэта ўсе выпадкі ад нападаў і крадзяжоў да няшчасных выпадкаў і ДТЗ, - падкрэсліў прэс-сакратар Падляшскай паліцыі Анджэй Бараноўскі.

Гэта няшмат, улічваючы тое, што ў сталіцы Падляшскага ваяводства паліцыя зарэгістравала ў мінулым годзе 9000 супрацьпраўных дзей.

- Такія заявы - тыповая прапаганда беларускага рэжыму, які хоча адбіць жаданне ў беларусаў наведваць Польшчу. Рэжыму не на руку, што грамадзяне дзякуючы такім выездам багацеюць, - лічыць Збігнеў Сулеўскі, эканаміст цэнтра імя Адама Сміта.

Кіроўца аўтобуса з Гродна Аляксандр, які быў сустрэты каля аднаго з беластоцкіх гандлёвых цэнтраў, сказаў, што ўжо 10 гадоў ездзіць у Беласток і ўсё ў парадку.

- Я езджу некалькі разоў на тыдзень і яшчэ не чуў, каб хтосьці стаў ахвярай крадзяжу або нападу з боку палякаў, - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках