6 траўня 2024, панядзелак, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе ад Украіны $11 мільярдаў за «харкаўскія пагадненні»

117
Расея патрабуе ад Украіны $11 мільярдаў за «харкаўскія пагадненні»

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў пагражае падаць пазоў супраць Украіны.

Расея лічыць, што "харкаўскія пагадненні" аб зніжцы на газ у абмен на працяг базавання Чарнаморскага флоту ў Крыме павінны быць дэнансаваныя, а Украіна павінна заплаціць Расеі кампенсацыю ў памеры $11 млрд за "ўпушчаную выгаду".

Пра гэта сказаў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на пасяджэнні Савета бяспекі РФ, піша "Прайм".

"Лічу, што абсалютна правамерна паставіць пытанне аб кампенсацыі гэтых сродкаў з бюджэту Украіны, што можна зрабіць у судовым парадку, грунтуючыся на нормах дэнансаванага пагаднення. Гэта, вядома, жорсткія меры, але, з іншага боку, няма дакумента, але ёсць зроблены намі плацёж. І нашы ўкраінскія партнёры павінны разумець, што проста так ні за што не плацяць", - заявіў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках