6 траўня 2024, панядзелак, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінулы «баец самаабароны Крыма» быў ветэранам чачэнскіх войнаў з Расеі

111

Руслан Казакоў быў забіты ў ходзе штурму вайсковай часткі ў Сімферопалі.

Губернатар Валгаградскай вобласці Сяргей Бажэнаў даручыў рэгіянальнаму ўраду «аказаць усю неабходную сацыяльную падтрымку сям'і валгаградца, які загінуў у Крыме ад кулі снайпера».

- Я звяртаюся да родных Руслана Казакова - прыміце самыя шчырыя, глыбокія спачуванні ад імя ўсіх землякоў. Тое, што здарылася - гэта велізарнае гора, але вы можаце разлічваць на нашу дапамогу ва ўсім, - падкрэсліў Сяргей Бажэнаў.

Неабходнае садзейнічанне ў дастаўцы цела дадому і арганізацыі пахавання таксама акажа ўрад Валгаградскага рэгіёну, паведамляе РБК.

Па наяўнай інфармацыі, валгаградцу было ўсяго 33 гады. У яго засталіся двое маленькіх дзяцей - сыны 4-х гадоў і 5-ці месяцаў, а таксама жонка - цяпер яна не працуе і знаходзіцца ў адпачынку па догляду за малым. Сям'я пражывае ў Кацельнікаўскім раёне - там жа, дзе і бацькі загінулага.

У Крым Руслан Казакоў адправіўся самастойна, добраахвотнікам, у Сімферопалі ён служыў у складзе мясцовага казацкага атрада самаабароны.

Вядома таксама, што загінулы быў ветэранам баявых дзеянняў, за праяўленую мужнасць быў узнагароджаны дзвюма дзяржаўнымі ўзнагародамі - медалямі Суворава і «За адвагу», неаднаразова выязджаў у службовыя камандзіроўкі на Паўночны Каўказ.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках