6 траўня 2024, панядзелак, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кісялёў, які пагражаў ядзерным выбухам ЗША, удзельнічаў у праграме Дзярждэпа

33

Вядомы прапагандыст Дзмітрый Кісялёў браў удзел у праграме Дзяржаўнага дэпартамента Белага Дома.

Пра гэта сёння паведаміў былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфал.

«Кісялёў браў удзел у праграме Дзярждэпа, - напісаў сёння ў «Твітэры» Макфал, дадаўшы: - Вашы «патрыёты» любяць крытыкаваць Амерыку а потым адпачываць у нас. Колькі віз мы выдалі гэтым людзям, калі я быў амбасадарам».

Дзмітрый Кісялёў па праграме Дзярждэпа ездзіў у ЗША ў 2010 годзе, яго паездка цалкам аплачвалася амерыканскім бокам, паведамляе «Слон». «Вы мне, калі ласка, больш не тэлефануйце! Назаўжды, пажыццёва, я вас прашу!» - адрэагаваў ён на просьбу пракаментаваць заяву Майкла Макфала.

Дзмітрый Кісялёў - адзін з самых яркіх і агрэсіўных крытыкаў ЗША на расейскім тэлебачанні. Напрыклад, у сваёй апошняй перадачы «Вести недели», якая выйшла ў мінулую нядзелю, Кісялёў прыгразіў ЗША ядзерным выбухам у выпадку пагаршэння канфлікту з Расеяй з-за Крыма.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках