6 траўня 2024, панядзелак, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры аддаюць перамогу на «Еўрабачанні» Арменіі

10

Лідарам букмекерскай тройкі лепшых выканаўцаў «Еўрабачання-2014» з'яўляецца спявак з Арменіі Арам MP3 з песняй «Not Alone».

Так, знакамітая букмекерская кантора Williamhill прымае стаўкі на перамогу армянскага прадстаўніка з каэфіцыентам 2,10. На другім і трэцім месцы размясціліся шведская спявачка Сана Нільсэн з песняй «Undo» і нарвежскі спявак Карл Эспэн з песняй «Silent Storm», іх каэфіцыент роўны 6,5.

Эксперты міжнароднай букмекерскай канторы «bwin» таксама лічаць відавочным фаварытам Арама MP3 (2,25). Другое месца, на думку экспертаў, зойме шведка (7), трэцяе нарвежац (9), піша arka.am.

Армянскія букмекеры таксама лічаць свайго прадстаўніка відавочным фаварытам. Так перамога Арама MP3 ацэненая ў 2,2. Перамога шведскай прадстаўніцы - 5,8, а перамога нарвежца - 6,5.

Конкурс «Еўрабачанне-2014» адбудзецца ў Капенгагене ў траўні бягучага года. Усе паўфіналы і фінал еўрашоў пройдуць на сцэне B&W Hallerne на Refshaleoen. Паўфіналы конкурсу адбудуцца 6 і 8 траўня, а фінальнае шоў пройдзе 10 траўня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках