6 траўня 2024, панядзелак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Visa і MasterCard заблакавалі карткі пяці расейскіх банкаў

92
Visa і MasterCard заблакавалі карткі пяці расейскіх банкаў

Раніцай у пятніцу шараговыя грамадзяне Расеі адчулі на сабе дзеянне санкцый, уведзеных напярэдадні ЗША.

Міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і MasterCard спынілі абслугоўваць карткі некаторых банкаў у адпаведнасці з рашэннем Мінфіна ЗША.

"У Расеі памылкова лічылі, што мы спынімся на санкцыях, агучаных у панядзелак. Гэтага не адбылося. Мы таксама не спынімся на санкцыях, агучаных сёння. Мы гатовыя ісці далей", - заявіла крыніца ў Белым доме. У адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы заявілі, што гэта далёка не канец: Вашынгтон настроены самым рашучым чынам і мае намер у каардынацыі з саюзнікамі ЕЗ прыняць "яшчэ больш разбуральныя эканамічныя дзеянні, якія акажуць значнае ўздзеянне на расейскую эканоміку".

Сярод першых пацярпелых - кліенты банкаў АКБ "Расея", "Сабінбанк", "Інвесткапіталбанк", СМП Банк, "Фінсэрвіс".

Гэтыя расейскія крэдытныя арганізацыі ўнесеныя ў так званы ліст Specially Designated Nationals List - спіс грамадзян і кампаній, да якіх прымяняюцца санкцыі ЗША. Уключэнне ў гэты спіс азначае блакаванне ўсіх амерыканскіх актываў банкаў і забарону на ажыццяўленне ўсіх аперацый па любых замежных рахунках. Акрамя таго, існуе "правіла 50%", у адпаведнасці з якім пад санкцыі падпадаюць усе арганізацыі, у якіх фігурант пераліку Мінфіна ЗША валодае ад 50% акцый.

Нагадаем, напярэдадні санкцыі супраць РФ увёў і Еўразвяз, пашырыўшы апублікаваны 17 сакавіка санкцыйны спіс у дачыненні да шэрагу афіцыйных асоб Расеі і Крыма. Брусэль павялічыў гэты пералік з 21 да 33 чалавек. Названым у спісах асобам на паўгода забаронены ўезд у ЕЗ. Акрамя таго, Еўразвяз мае намер замарозіць іх рахункі, калі такія выявяцца ў еўрапейскіх банках.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках