6 траўня 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт УПЦ Сафроній назваў Пуціна бандытам

28

У інтэрнэце з'явіўся зварот Мітрапаліта Чаркаскага і Канеўскага Сафронія (УПЦ Маскоўскага патрыярхату) да чаркашчанаў, якія, па яго словах, здрадзілі Украіне.

«Гісторыя шануе тых людзей, якія незалежна ад абставінаў, месца пражывання і грамадзянства заўсёды памятаюць, адкуль яны, дзе іх радзіма, дзе закапаны іх пуп. Аднак, за ўсю сваю гісторыю Украіна ведала шмат выпадкаў здрад. Нікуды не дзеліся здраднікі і ў наш час. Разумею - грошы, слава, уплыў, улада, а сумленне дзе? Дзе праяўленае сумленне да свайго народу? Мне сорамна за вас Валянціна Мацвіенка, я з вамі сустракаўся, калі вы прыязджалі ў Чаркасы... крыўдна за вашых сваякоў, якія яшчэ жывуць у Чаркасах. Тут ваша школа, медвучылішча, паветра дняпроўскае - вы ж выраслі на гэтым, то як жа вы змаглі так подла паступіць у адносінах да свайго народу, заклікаючы таго бандыта Пуціна (яго нельга інакш назваць) пасылаць сюды на вашых землякоў войскі? Я хацеў бы паглядзець у вочы міністра культуры Расеі са Смелы. Якая ў яго культура? Ці ён ведае гісторыю, ведае пра пакуты ўкраінцаў?

Людзі добрыя, апамятайцеся! Каму вы служыце? Чаму вы здрадзілі радзіме, з'ехалі з Украіны і будуеце шчаслівае жыццё для расейцаў, якога там на самой справе і няма. Чаму не хочаце будаваць яго для ўкраінцаў? Калі вы такія разумныя і ваш мозг працуе больш чым на чатыры адсоткі, то апамятайцеся. Выпраўце свае страшныя і злачынныя памылкі супраць свайго народа, таму што Бог вам гэтага не даруе!» - заявіў мітрапаліт.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках