6 траўня 2024, панядзелак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамову аб Еўразійскім саюзе падрыхтуюць да 1 траўня

14
Дамову аб Еўразійскім саюзе падрыхтуюць да 1 траўня

Праект дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў поўным аб'ёме будзе ўзгоднены і падрыхтаваны да 1 траўня.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі са спасылкай на кіраўніка сакратарыята, міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Аскара Кішкембаева, піша БелТА.

Паводле яго слоў, як чакаецца, Дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе можа быць падпісаная прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расеі ў канцы траўня гэтага года ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Аскар Кішкембаеў адзначыў, што дамова створыць умовы для стабільнага развіцця эканомікі, свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы без якіх-небудзь выключэнняў і абмежаванняў. "У адпаведнасці з гэтай дамовай, нашы краіны будуць ажыццяўляць узгодненую, скаардынаваную, дзе гэта неабходна, адзіную палітыку ў пэўных сферах: у макраэканоміцы, фінансавым сектары, прамысловасці, рэгуляванні дзеянняў суб'ектаў натуральных манаполій, ахове і абароне інтэлектуальнай уласнасці", - паведаміў Аскар Кішкембаеў.

Прадстаўнік ЕЭК адзначыў, што ў цяперашні час праводзіцца работа па кадыфiкацыi ўсёй існуючай нарматыўна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, што дасць магчымасць максімальна ліквідаваць выключэнні і абмежаванні ва ўзаемным гандлі.

Пры гэтым міністр сканцэнтраваў увагу на існуючых цяжкасцях доступу прадукцыі таваравытворцаў краін-удзельніц Мытнага саюза на рынкі адзін аднаго. Перш за ўсё размова ідзе аб выкарыстанні бакамі розных нетарыфных тэхнічных бар'ераў, мер па сертыфікацыі, ліцэнзаванню, кватаванню, што з'яўляецца стрымліваючым фактарам у актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленні ўзаемадзеяння бізнес-структур краін-членаў МС.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках