6 траўня 2024, панядзелак, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі акцёр Даніэль Ольбрыхскі адмовіўся выступаць у Маскве

4
Польскі акцёр Даніэль Ольбрыхскі адмовіўся выступаць у Маскве

Польскі акцёр тэатра і кіно Даніэль Ольбрыхскі адмовіўся ад галоўнай ролі ў спектаклі Польскага тэатра ў Маскве з-за падзей у Крыме.

Пра гэта паведамляе польская Gazeta Wyborcza.

Прэм'ера спектакля "Выкраданне Еўропы" была запланаваная на травень гэтага года. У чацвер Gazeta Wyborcza апублікавала адкрыты ліст Даніэля Ольбрыхскага рэжысёру спектакля Яўгену Лаўрэнчуку, у якім акцёр адмовіўся ад удзелу ў праекце, перадае "Радыё Свабода".

Сваё рашэнне Ольбрыхскі тлумачыць нязгодай з палітыкай Расеі ў дачыненні да Украіны: "Рашэнне вашага прэзідэнта пра ўварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны рэзка змяніла сітуацыю не толькі ў гэтай частцы свету. Са здзіўленнем і глыбокім смуткам я назіраў, як прадстаўнікі рускага народа - ваш парламент - авацыяй зацвердзілі гэты акт агрэсіі".

"Асабліва балюча асабіста мне было пачуць словы вашага прэзідэнта аб тым, што "тэрарыстаў Майдана рыхтавалі ў Польшчы", - падкрэсліў Ольбрыхскі.

Даніэль Ольбрыхскі раней шмат здымаўся ў Расеі, у прыватнасці, у фільмах "Соль", "Агнём і мячом", "Пан Валадоеўскі", "Вызваленне", "Сібірскі цырульнік", "Турэцкі гамбіт".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках