6 траўня 2024, панядзелак, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Луганска знеслі палаткі п'яных сепаратыстаў

11
Жыхары Луганска знеслі палаткі п'яных сепаратыстаў

Гэтай ноччу ў цэнтры Луганска знеслі палаткі сепаратыстаў з «Луганскай гвардыі».

Пра гэта паведамляе 0642.ua.

Ноччу палаткі Луганскай гвардыі знеслі мясцовыя жыхары, паколькі «гвардзейцы» былі п'янымі і ўчынілі дэбош. На дадзены момант два дзесяткі актывістаў арганізацыі сабраліся ў цэнтры і сцвярджаюць, што іх нібыта ўшчамляюць па палітычных матывах.

Нагадаем, прапуцінская «Луганская гвардыя» была створаная 20 лютага членамі ПСПУ Наталлі Вітрэнка. Арганізацыя некалькі разоў штурмавала Луганскую аблдзяржадміністрацыю, прымусіла 9 сакавіка напісаць заяву аб адстаўцы губернатара Міхаіла Балоцкіх, а 10 сакавіка разграміла офіс тэлекампаніі ИРТА. Пасля гэтага лідар арганізацыі Аляксандр Харытонаў быў арыштаваны СБУ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках