6 траўня 2024, панядзелак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гетман Сагайдачны» вярнуўся ў Адэсу

5
«Гетман Сагайдачны» вярнуўся ў Адэсу

Флагман Ваенна-марскіх Сіл Украіны фрэгат «Гетман Сагайдачны» завяршыў ахову марскіх межаў Украіны і вярнуўся ў порт Адэсы.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, з 14 па 21 сакавіка з мэтай аховы марскіх межаў Украіны фрэгат «Гетман Сагайдачны» ажыццяўляў патруляванне ў пэўным раёне Чорнага мора.

Падчас выканання задач экіпажам фрэгата былі знойдзеныя чатыры ваенных карабля і два верталёты агнявой падтрымкі Мі-35 Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі, якія спрабавалі перасекчы марскія межы Украіны, піша «Главком».

«Нягледзячы на перамовы з камандзірамі вайсковых караблёў і папярэджанне іх аб знаходжанні ў тэрытарыяльных водах Украіны, караблі ЧФ РФ не змянялі курс і працягвалі рух. У сувязі з гэтым на ўкраінскім фрэгаце была абвешчаная баявая трывога. Камандзірам карабля было прынятае рашэнне на збліжэнне з караблямі-парушальнікамі з мэтай прымусіць іх пакінуць тэрытарыяльныя воды Украіны. Дзякуючы рашучым і ўзгодненым дзеянням экіпажа фрэгата «Гетман Сагайдачны» расейскія караблі адступілі ў нейтральныя воды. Карабельная зброя падчас марскіх манеўраў не ўжывалася», - нагадалі ў Мінабароны.

Фота: produced.in.ua

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках