6 траўня 2024, панядзелак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучылі беспілотнікі лётаць у зграі

3

Навукоўцы з Будапешцкага ўніверсітэта навучылі групы беспілотнікаў лётаць у зграі, узаемадзейнічаючы адзін з адным і застаючыся аўтаномнымі.

Яны ўзялі звычайныя квадракопцеры, паставілі на іх GPS-перадатчыкі, а таксама забяспечылі іх кампутарамі. Цяпер дроны, якія атрымалі "штучны інтэлект", могуць выконваць цэлы шэраг задач - напрыклад, выстройвацца ў круг ці пралятаць праз уяўны вузкі калідор, піша "Корреспондент".

"Нашы дроны маюць нешта накшталт "мозгу" - гэта невялікі кампутар на базе Linux, які дазваляе рабіць вылічэнні і прымаць рашэнні. Гэта вельмі простыя рашэнні - паляцець направа або налева, паскорыцца або спыніцца. Напрыклад, калі ім трэба выстраіцца ў круг, яны разлічваюць яго радыус зыходзячы з агульнай колькасці дронаў у групе", - распавёў прафесар Тамас Віцсэк.

Па словах распрацоўшчыкаў, навучаныя беспілотнікі могуць мець мноства практычных ужыванняў. Напрыклад , у пошукава-выратавальных аперацыях або ў сельскай гаспадарцы. Навукоўцы сцвярджаюць, што з імі ўжо звязаліся прадстаўнікі цэлага шэрагу галін прамысловасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках